7 чэрвеня ў Вільні, 8 чэрвеня ў Беластоку і 9 чэрвеня ў Варшаве пройдуць прэзентацыі беларускага перакладу кнігі «Гісторыя Гародні (1919—1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднеэўрапейскага места» з удзелам яе аўтара Фелікса Акермана.

Фелікс Акерман — нямецкі гісторык і публіцыст, прафесар, загадчык кафедры публічнай гісторыі ўніверсітэта ў Хагене (Fernuniversität in Hagen).
Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні ХХ стагоддзя з гледзішча культурнай антрапалогіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якой аўтар ставіцца падкрэслена крытычна. Адказ на пытанне, як узнікла беларуская Гародня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармавання трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на сутыку трох краін — Беларусі, Польшчы і Літвы.
У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фатаздымкаў, частка з іх — упершыню.
Каб падрыхтаваць гэтую кнігу, аўтар правёў гутаркі з дзясяткамі мясцовых ураджэнцаў. Сярод іх Анджэй Пачобут, прафесар Алесь Смалянчук, Аляксандр Мілінкевіч, краязнаўца Аляксандр Госцеў. Суразмоўцамі аўтара былі ксяндзы, ананімныя настаўніцы беларускамоўных і польскамоўных школ, выкладчыкі Гарадзенскага ўніверсітэта. Але ў кнізе прадстаўлены не толькі галасы тых, хто жыў у Гародні на момант напісання кнігі, але і тых, хто выехаў з яе ў рамках т.зв. рэпатрыяцыі. Для гэтага аўтар у Ізраілі сустракаўся з гарадзенскімі яўрэямі, а ў Польшчы — з гарадзенскімі палякамі, якія выехалі пасля вайны. Ён таксама працаваў з гарадзенскімі архівамі, у тым ліку тымі, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, з рознамоўнай перыёдыкай, выкарыстоўваў малавядомыя крыніцы з нямецкіх архіваў аб Гародні падчас акупацыі.
Гэтая кніга пра:
Час і месцы правядзення прэзентацый:
Вільня, 7 чэрвеня (нядзеля), 16:00 — 17:30.
Адрас: Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius.
Беласток: 8 чэрвеня (панядзелак), 19:00 — 20:30.
Адрас: Sienkiewicza 82, Fundacja ‘Okno na Wschód.
Варшава: 9 чэрвеня (аўторак), 20:00 — 21:30.
Адрас: Centrum Białoruskiej Solidarności, Oleandrów 6, Warszawa.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 2 | У Вільні пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 3 | У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве | 0 | 7.9 | 25-05-2026 |
| 4 | У Варшаве прачытаюць лекцыю пра наваградскую шляхту ў XVIII стагоддзі | 0 | 10 | 08-05-2026 |
| 5 | У Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 6 | У Вільні ідзе маштабная выстава пра Радзівілаў | 0 | 10 | 29-12-2019 |
| 7 | «Кава з гісторыкам» запрашае на круглы стол пра суд і права ў Вялікім Княстве Літоўскім | 0 | 10 | 20-06-2026 |
| 8 | Выезды з Мінска на Брэст, Гродна, Маладзечна і Слуцк зробяць цэментна-бетоннымі | 0 | 19.09 | 20-08-2026 |
| 9 | Курский спектакль про вторжение ВСУ покажут в российских городах-героях | 0 | 0 | 26-05-2025 |
| 10 | Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020 | 0 | 23.64 | 08-08-2026 |