Да 2030 года на асноўных трасах, якія выходзяць з Мінска ў напрамку Брэста, Гродна, Маладзечна і Слуцка, плануецца ўладкаваць участкі з цэментна-бетонным пакрыццём. Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай «Дарогі Беларусі» на 2026—2030 гады.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Бетоннае пакрыццё з'явіцца на чатырох важных напрамках: Р-1 «Мінск — Дзяржынск», М-6 «Мінск — Гродна», Р-28 «Мінск — Маладзечна — Нарач» і Р-23 «Мінск — Мікашэвічы».
На трасе Р-1, якая злучае Мінск з Фаніпалем і Дзяржынскам, плануецца пашырыць дарогу да чатырох-шасці палос.
На гродзенскім напрамку ўчастак ад Мінска да другой кальцавой аўтадарогі рэканструююць і пашыраць да трох палос у кожны бок.
На маладзечанскай трасе ўжо ідзе рэканструкцыя ўчастка каля мемарыяльнага комплексу «Лінія Сталіна» працягласцю 5,3 кіламетра. Замест цяперашніх дзвюх палос там будзе чатыры. Дарогу зробяць з бетонным пакрыццём, усталююць бар'ерную агароджу і пабудуюць паркоўку на 300 машын. Завяршыць работы плануюць у лістападзе 2027 года.
Траса ў напрамку Магілёва ўжо мае неабходнае пакрыццё. На віцебскім напрамку мяняць пакрыццё не плануюць, але рэканструкцыя дарогі працягнецца. Гомельская траса таксама пакуль адносна новая і здольная вытрымліваць значныя нагрузкі.
Як адзначыў міністр транспарту Аляксей Ляхновіч, цэментна-бетонныя дарогі маюць шэраг пераваг. Яны дазваляюць не ўводзіць вясновыя абмежаванні для руху цяжкіх грузавікоў і аўтобусаў, вытрымліваюць большую нагрузку на вось і служаць даўжэй.
Аб'ёмы будаўніцтва такіх дарог плануюць істотна павялічыць. У 2021—2025 гадах у Беларусі пабудавалі каля 60 кіламетраў дарог з выкарыстаннем бетону. На наступныя пяць гадоў запланавана ўжо каля 175 кіламетраў.
У цэлым дзяржаўная праграма «Дарогі Беларусі» на 2026—2030 гады прадугледжвае рамонт і рэканструкцыю не менш як 25 тысяч кіламетраў дарог. На гэтыя мэты плануецца накіраваць каля 19 мільярдаў беларускіх рублёў.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Мінску пешаход трапіў пад колы БМВ | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 2 | Да юбілею Мінска складуць археалагічную карту горада | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 3 | На Мінск абрынулася моцная залева з градам ВІДЭА | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 4 | Путин из Братска прилетит в Минск | 0 | 0 | 30-06-2019 |
| 5 | Развязку между Можайским и Минским шоссе построят до середины 2024 года | 0 | 0 | 24-01-2022 |
| 6 | Паглядзіце, як крута перарабілі сталінку каля цэнтра Мінска | 0 | 10 | 18-06-2026 |
| 7 | У Вільні, Беластоку і Варшаве пройдуць прэзентацыі выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 30-05-2026 |
| 8 | Автопробег ДОСААФ прошел через Оршу, Борисов и Минск | 0 | 0 | 01-07-2019 |
| 9 | "Аэрофлот" возобновляет рейсы из Москвы в Минск | 0 | 0 | 25-09-2020 |