26 мая ў Коўне пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918—1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.

Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы.
Гэтая кніга:
У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.
Час правядзення прэзентацыі: 26 мая (аўторак), 18:00 — 19:30.
Адрас: VDU daugiafunkcinis mokslo ir studijų centras, V. Putvinskio g. 23-104.
Прэзентацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II)'.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 2 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 3 | У Вільні пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 4 | Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі | 0 | 10 | 14-03-2026 |
| 5 | У Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 6 | Па-беларуску выйшла кніга вершаваных афарызмаў Буды | 0 | 26.67 | 26-05-2026 |
| 7 | У Вільні, Беластоку і Варшаве пройдуць прэзентацыі выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 30-05-2026 |
| 8 | Выходзіць па-беларуску смешная дзіцячая кніга фінскага пісьменніка | 0 | 24.29 | 03-04-2026 |
| 9 | Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года | 0 | 16.67 | 28-06-2026 |
| 10 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |