Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад па-беларуску кнігі для дзяцей фінскага пісьменніка Тыма Парвэла «Патэ гуляе ў футбол». Пераклад з арыгіналу зрабіў Юры Лашкевіч. Беларускім маленькім чытачам пісьменнік Тыма Парвэл вядомы па кнізе «Эла і сябры», піша Bellit.info.

Патэ, які быў адным з сяброў Элы, гэтым разам вяртаецца як галоўны герой новай кнігі. Рэч у тым, што Патэ не ўзялі ў футбольную каманду. Таму ён хоча стварыць сваю ўласную і запрасіць туды Мэсі, Раналду і Златана, хаця з імі досыць цяжка звязацца. На шчасце, Патэ знаходзіць прыяцеляў, з якімі, магчыма, удасца сабраць каманду. Але ці здольныя трохлапы сабака, дзевяностагадовы сусед Эйна і мужчына з торбай стаць выдатнымі футбалістамі?


«Патэ гуляе ў футбол» — гэта займальнае вясёлае чытво ў мяккай вокладцы і з чорна-белымі ілюстрацыямі.
Заказаць кнігу можна проста цяпер праз сайт выдавецтва: Gutenbergpublisher.eu.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 2 | Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі | 0 | 10 | 14-03-2026 |
| 3 | Па-беларуску выйшла кніга вершаваных афарызмаў Буды | 0 | 26.67 | 26-05-2026 |
| 4 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 5 | На беларускую мову пераклалі кнігу для падлеткаў нігерыйска-ірландскай пісьменніцы | 0 | 10 | 25-05-2026 |
| 6 | Выйшла кніга для дзяцей «Казкі старога лецішча» Марыі Вайцяшонак | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 7 | У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве | 0 | 7.9 | 25-05-2026 |
| 8 | Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці | 0 | 18.33 | 20-07-2026 |
| 9 | Выйшла кніга пра Якуба Коласа ў Парыжы | 0 | 10 | 28-03-2026 |
| 10 | Вясновы кніжны кірмаш пройдзе ў Познані | 0 | 10 | 12-03-2026 |