7 мая ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй» з удзелам яе аўтара Аляксандра Бракеля.

Аляксандр Бракель — нямецкі гісторык і палітолаг, спецыялізуецца на гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, у прыватнасці, Беларусі пад нямецкай акупацыяй (1941—1944). Жыве і працуе ў Вашынгоне (ЗША). У 2010‑2015 узначальваў беларускае, а пазней — ізраільскае прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра. Запрошаны даследчык універсітэту Уэслеан (Wesleyan University).
У ягонай кнізе на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939—1941 і 1944—1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941—1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў.
У аснове публікацыі ляжыць аналіз дакументальных крыніц з 84 фондаў беларускіх, нямецкіх і польскіх архіваў. Увядзенне такога масіву дакументаў у навуковае абарачэнне значна ўзбагачае беларускае гістарычнае крыніцазнаўства.
У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фотаздымкаў, частка з іх — упершыню.
З кнігі можна даведацца:
Гэтае выданне належыць да шэрагу найлепшых прац беларускіх і замежных гісторыкаў, прысвечаных Беларусі пад нямецкай акупацыяй — Юрыя Туронка, Бернгарда К'яры, Леаніда Рэйна ды інш.
Час правядзення прэзентацыі: 7 мая (чацвер), 18:00 — 19:30.
Адрас: Muzeum Wolnej Białorusi (ul. Foksal 11/1), Warszawa.
Прэзентацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II).


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве | 0 | 7.9 | 25-05-2026 |
| 2 | Па-беларуску выйшла кніга вершаваных афарызмаў Буды | 0 | 26.67 | 26-05-2026 |
| 3 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 4 | У Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 5 | «Вынік 100‑гадовай працы беларусаў». У Варшаве перавыдалі спеўнік патрыятычных песень | 0 | 10 | 11-04-2026 |
| 6 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 7 | У Варшаве прэзентуюць вершы Зянона Пазняка | 0 | 10 | 12-06-2026 |
| 8 | Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі | 0 | 10 | 14-03-2026 |
| 9 | Выходзіць па-беларуску смешная дзіцячая кніга фінскага пісьменніка | 0 | 24.29 | 03-04-2026 |
| 10 | У Польшчы перавыдалі «Адвечным шляхам» | 0 | 10 | 05-05-2026 |