7 чэрвеня ў Вільні пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Гісторыя Гародні (1919—1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднеэўрапейскага места» з удзелам яе аўтара Фелікса Акермана.

Фелікс Акерман — нямецкі гісторык і публіцыст, прафесар, загадчык кафедры публічнай гісторыі ўніверсітэта ў Хагене (Fernuniversität in Hagen).
Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні ХХ стагоддзя з гледзішча культурнай антрапалогіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якой аўтар ставіцца падкрэслена крытычна. Адказ на пытанне, як узнікла беларуская Гародня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармавання трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на сутыку трох краін — Беларусі, Польшчы і Літвы.
У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фатаздымкаў, частка з іх — упершыню.
Каб падрыхтаваць гэтую кнігу, аўтар правёў гутаркі з дзясяткамі мясцовых ураджэнцаў. Сярод іх Анджэй Пачобут, прафесар Алесь Смалянчук, Аляксандр Мілінкевіч, краязнаўца Аляксандр Госцеў. Суразмоўцамі аўтара былі ксяндзы, ананімныя настаўніцы беларускамоўных і польскамоўных школ, выкладчыкі Гарадзенскага ўніверсітэта. Але ў кнізе прадстаўлены не толькі галасы тых, хто жыў у Гародні на момант напісання кнігі, але і тых, хто выехаў з яе ў рамках т.зв. рэпатрыяцыі. Для гэтага аўтар у Ізраілі сустракаўся з гарадзенскімі яўрэямі, а ў Польшчы — з гарадзенскімі палякамі, якія выехалі пасля вайны. Ён таксама працаваў з гарадзенскімі архівамі, у тым ліку тымі, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, з рознамоўнай перыёдыкай, выкарыстоўваў малавядомыя крыніцы з нямецкіх архіваў аб Гародні падчас акупацыі.
Гэтая кніга пра:
Час і месцы правядзення прэзентацыі:
7 чэрвеня (нядзеля), 16:00 — 17:30.
Адрас: Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius.
Прэзентацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II)'.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 2 | У Вільні, Беластоку і Варшаве пройдуць прэзентацыі выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 30-05-2026 |
| 3 | У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве | 0 | 7.9 | 25-05-2026 |
| 4 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 5 | У Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 6 | У Вільні ідзе маштабная выстава пра Радзівілаў | 0 | 10 | 29-12-2019 |
| 7 | Вясновы кніжны кірмаш пройдзе ў Познані | 0 | 10 | 12-03-2026 |
| 8 | «Там, дзе мяне няма». У Вільні выйшлі ўспаміны Галіны Войцік | 0 | 10 | 04-05-2026 |
| 9 | «Кава з гісторыкам» запрашае на круглы стол пра суд і права ў Вялікім Княстве Літоўскім | 0 | 10 | 20-06-2026 |
| 10 | «Вынік 100‑гадовай працы беларусаў». У Варшаве перавыдалі спеўнік патрыятычных песень | 0 | 10 | 11-04-2026 |