21 чэрвеня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (Foksal 11) пройдзе круглы стол «Суд і права ў ВКЛ другой паловы XIII — XVIII стагоддзя».

Правасуддзе з'яўлялася адным з найважнейшых складнікаў і атрыбутаў палітычнай улады, сродкам непасрэдняй камунікацыі і ўзаемадзеяння названай улады і грамадства. Належнае/неналежнае выкананне судовай функцыі вызначала аўтарытэт і легітымнасць гэтай улады, ступень лаяльнасці грамадства, розных супольнасцяў і сацыяльных груп у адносінах да яе, правакавала сацыяльныя і палітычныя рухі, інтэлектуальны і палемічны дыскурсы, прыняцце важных палітычных рашэнняў.
Такім было значэнне судовай сістэмы і ў Вялікім Княстве Літоўскім цягам усяго перыяду свайго існавання. Ёсць падставы меркаваць, што менавіта судовая функцыя стала адным з найважнейшых фактараў тэрытарыяльнага росту гэтай дзяржавы, інтэграцыі яе зямель і розных з пункту гледжання культуры, рэлігіі і ідэалогій супольнасцяў у адну палітычную сістэму, унутраных пераўтварэнняў, якія прывялі да ўзнікнення ў 1569 г. новага палітычнага ўтварэння — Рэчы Паспалітай, якая надоўга аб'яднала Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае.
На гэтыя і іншыя пытанні пастараюцца даць адказы ўдзельнікі круглага стала Аляксандр Груша, Андрэй Мацук і Андрэй Радаман.
Прадметам увагі паслужаць суд вялікага князя і паноў рады, гродскія і земскія суды, асэсарскі суд, Трыбунал Вялікага Княства, а таксама іншыя судовыя інстытуты.
Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Кава з гісторыкам» запрашае на круглы стол пра памяць і архівы | 0 | 10 | 14-06-2026 |
| 2 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 3 | У Вільні пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 4 | Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва | 0 | 10 | 11-07-2026 |
| 5 | У Вільні ідзе маштабная выстава пра Радзівілаў | 0 | 10 | 29-12-2019 |
| 6 | У Вільні, Беластоку і Варшаве пройдуць прэзентацыі выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 30-05-2026 |
| 7 | «Кава з гісторыкам» пачынае новы сезон размовай пра манархію, імперыю і калоніі | 0 | 10 | 24-05-2026 |
| 8 | Выйшла манаграфія пра грамадзянскую супольнасць у Беларусі | 0 | 10 | 11-07-2026 |
| 9 | Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана | 0 | 21.76 | 07-08-2026 |
| 10 | Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР | 0 | 23.33 | 04-08-2026 |