Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана

Дата публикации: 07-08-2026 21:01:00

Падзеі 8 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Падзеі 8 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 жніўня 1926 году нарадзіўся Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларускіх грэка-католікаў за мяжой, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане, гісторык, перакладчык.

Таксама ў гэты дзень

1618 — Друя атрымала Магдэбурскае права.

1655 — Вільню захапілі маскоўскія войскі князя Чаркаскага і казакі гетмана Залатарэнкі. Бясчынствы захопнікаў над мірнымі жыхарамі ўражваюць сваім дзікунствам. Вільня гарэла 17 дзён. Пад шаблямі акупантаў і ў агні загінулі тысячы жыхароў. Вялікае мноства майстроў-рамесьнікаў захопнікі пагналі ў Масковію. 11 ліпеня 1660 году войскі Міхала Казімера Паца вызвалілі горад, але маскоўскі гарнізон у віленскіх замках капітуляваў толькі 3 сьнежня 1661 году.

1815 — Напалеон адправіўся ў высылку на выспу Сьвятой Алены.

Напалеон на высьпе Сьвятой Алены

Напалеон на высьпе Сьвятой Алены

1919 — польскія войскі занялі Менск.

На выступе Юзэфа Пілсудзкага ў Менску, 19 верасьня 1919 году

На выступе Юзэфа Пілсудзкага ў Менску, 19 верасьня 1919 году

1925 — у Вільні выйшла беларуская газэта-аднаднёўка «Селянін».

2008 — Расея пачала маштабнае ўварваньне ў Грузію.

У гэты дзень нарадзіліся

1874 — Барыс Жуковіч, гісторык, архівіст.

1912 — Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменьнік.

1940 — Алесь Каралёў, беларускі дэмакратычны актывіст.

1953 — Уладзімер Пракапцоў, мастак, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю (1998–2023)

У памяці

1780 — Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага ваяводзтва на Сойме Рэчы Паспалітай 1773 году і адзін з найбольш вядомых праціўнікаў узаконеньня першага падзелу дзяржавы.

Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзел Рэчы Паспалітай, карціна Яна Матэйкі

Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзел Рэчы Паспалітай, карціна Яна Матэйкі

1976 — Мікалай Лапіцкі, дзеяч беларускай эміграцыі, праваслаўны сьвятар.

1976 — Вячаслаў Селях-Качанскі, беларускі опэрны сьпявак.

1976 — Эдзі Рознэр, джазавы трубач, кампазытар, аранжыроўнік. Заслужаны артыст Беларусі.

1986 — Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменьнік.

2007 — Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар.

2021 — Алена Васілевіч, пісьменьніца.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч022.502-08-2026
2Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага016.6709-08-2026
3Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020023.6408-08-2026
4Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля017.6903-08-2026
5Ужо сёньня: 70 гадоў Міколу Статкевічу024.2911-08-2026
6Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна022.524-07-2026
7Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
8Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага021.7614-08-2026
9Ужо сёньня: 112 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны 021.7627-07-2026
10Ужо сёньня: дзень памяці Міхала Валовіча, гадавіна бітвы войскаў ВКЛ пад Слонімам015.2601-08-2026

Классификация: Мнения. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 21.76. Источник: www.svaboda.org.