Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: 112 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны

Дата публикации: 27-07-2026 21:02:00

Падзеі 28 ліпеня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Падзеі 28 ліпеня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1586 — у Ангельшчыну з Амэрыкі ўпершыню завезьлі бульбу.

1914 — Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што паклала пачатак Першай усясьветнай вайне.

1944 — ад нацысцкай акупацыі вызвалена Берасьце.

1989 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі.

2000 — у Катыні ўрачыста адкрыты мэмарыял памяці польскіх і расейскіх ахвяраў НКВД.

2021 — Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам ЗША Джонам Байдэнам у Белым доме.

У гэты дзень нарадзіліся

1676 — Дамінік Рудніцкі, польскі і беларускі паэт, аўтар мэтафарычных жартоўных балядаў.

1812 — Юзаф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры. На беларускую мову яго творы перакладалі Пятро Бітэль, Васіль Сёмуха, Міхась Кенька.

1912 — Гаўрыла Верасаў, беларускі шахматыст, міжнародны майстар, вынаходнік дэбюту Верасава.

1943 — Рычард Райт, клявішнік гурту Pink Floyd.

У памяці

1741 — Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.

1750 — Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар.

1863 — у Рагачове расстраляны Тамаш Грыневіч, стваральнік вызвольнага паўстанцкага атраду і паэт, якога Ўладзімер Караткевіч уважаў за свайго продка і гісторыю якога апісаў у апавяданьні „Паром на бурнай рацэ“. Меў 46 гадоў. У цэнтры Рагачова ў памяць пра Грыневіча пастаўленыя памятны крыж і валун.

1897 — Янка Лучына, беларускі паэт.

1920 — Алесь Гарун, беларускі пісьменьнік, дзяяч нацыянальнага руху.

1977 — Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч і навуковец, галоўны рэдактар часопіса «Божым шляхам», архімандрыт грэка-каталіцкай царквы.

Барыс Кіт і айцец Леў Гарошка. Парыж, 1958

Барыс Кіт і айцец Леў Гарошка. Парыж, 1958

1984 — Зіновій Бабій, опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.

1997— Лявон Луцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог, мэмуарыст. Сын Антона Луцкевіча

Вільня, «Лясная хатка». Зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Дубавец, Зоська Верас. Пачатак 1980-х.

Вільня, «Лясная хатка». Зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Дубавец, Зоська Верас. Пачатак 1980-х.
Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага021.7614-08-2026
2Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч022.502-08-2026
3Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана021.7607-08-2026
4Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага016.6709-08-2026
5Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
6Ужо сёньня: 120 гадоў таму нарадзіўся Ежы Гедройць, які зрабіў незалежнасьць Беларусі аксіёмай для палякаў018.726-07-2026
7Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек022.529-07-2026
8Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020023.6408-08-2026
9Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля017.6903-08-2026
10Ужо сёньня: пяць гадоў таму ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый012.7122-07-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 21.76. Источник: www.svaboda.org.