У нядзелю, 10 траўня, суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю доктара гістарычных навук Андрэя Мацука «Наваградская шляхта падчас бескаралеўя 1733—1735 гадоў».

Бескаралеўе 1733—1735 гадоў скончылася перамогай Аўгуста ІІІ над папулярным Станіславам Ляшчынскім, дзякуючы саксонскім і расійскім войскам.
Першыя крокі для перамогі Аўгуста ІІІ былі закладзеныя 14 верасня 1733 года, калі нязгодная з выбарамі каралем Станіслава Ляшчынскага шляхта пратэставала на варшаўскім прадмесці Прага.
Наваградская шляхта складала каля 40 працэнтаў апазіцыі Ляшчынскаму і 5 кастрычніка 1733 года стала асновай выбарцаў, якія галасавалі за абранне каралём саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста пад імем Аўгуста ІІІ.
Заслугі наваградскай шляхты былі адзначаныя і ў акце Генеральнай канфедэрацыі прыхільнікаў Аўгуста ІІІ, куды быў уключаны акт наваградскай канфедэрацыі.
І гэта зразумела, бо гэта адзіны выпадак у гісторыі Рэчы Паспалітай калі пазіцыя шляхты аднаго ваяводства мела выключнае значэнне для каралеўскіх выбараў.
Уваход вольны. Будзе таксама анлайн-трансляцыя ў зуме — на яе трэба зарэгістравацца па спасылцы.
Лекцыя адбудзецца 10 траўня ў 14.30 па мясцовым часе: месца правядзення: Rodzinna Europa, pl. Konstytucji, 6, Варшава.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 2 | У Вільні, Беластоку і Варшаве пройдуць прэзентацыі выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 30-05-2026 |
| 3 | Эпоха адраджэння і апсайклінг — у Варшаве прайшоў модны паказ новых калекцый беларускіх дызайнераў | 0 | 10 | 29-04-2026 |
| 4 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 5 | У Вільні пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 6 | Открытая лекция, приуроченная к памятной исторической дате – отмене крепостного права, – состоялась в ИИМО | 0 | 5 | 24-02-2026 |
| 7 | Лекция о профилактике мужских заболеваний пройдет в "Зарядье" | 0 | 0 | 20-03-2019 |
| 8 | ВДНХ осенью проведет цикл лекций об истории русской роскоши | 0 | 0 | 02-09-2020 |
| 9 | Приглашаем на лекцию для новичков! | 5 | 3 | 30-06-2026 |
| 10 | В «Матрёшке» пройдет лекция о натюрморте | 0 | 10 | 30-06-2026 |