Пакуль разам пілі, Станіслаў Татарэвіч падглядваў, які пароль на мабільніку набірае расіянін.

ілюстрацыйнае фота
У Самары асудзілі грамадзяніна Беларусі Станіслава Татарэвіча, які абакраў расійскага вайскоўца — скраў яго тэлефон і выкарыстаў прывязаную да яго банкаўскую картку.
Паводле матэрыялаў справы, беларус і пацярпелы пазнаёміліся ў хостэле «Гагарын» у Самары, дзе абодва жылі. Вайсковец, які прыехаў у горад па дарозе ў сваю вайсковую часць, разам з Татарэвічам і сваім саслужыўцам правялі вечар у лазні, дзе пілі. За гэты час беларус па просьбе вайскоўца некалькі разоў карыстаўся яго тэлефонам і запомніў пароль ад экрана.
Раніцай, пакуль вайсковец спаў у сваім пакоі, Татарэвіч зайшоў туды, знайшоў тэлефон «Tehno Spark 20 Pro +» і забраў яго. Разам з тэлефонам у чахле ляжала банкаўская картка «Сбербанка» на імя пацярпелага і сім-карта. Зразумеўшы, што картка падтрымлівае бескантактную аплату, беларус скарыстаўся ёй двойчы: спачатку папоўніў праз браўзер уласны мабільны рахунак на $28, а пасля разлічыўся карткай за цыгарэты ў краме на $2.
Сам мабільнік эксперты ацанілі прыкладна на $134.
Калі паліцыя прыйшла да Татарэвіча, ён аддаў тэлефон і ва ўсім прызнаўся.
У выніку беларуса аштрафавалі на $300. Але паколькі ён да суда сядзеў у СІЗА, то вырашылі, то можна лічыць пакаранне адбытым.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала? | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 2 | У Падмаскоўі беларус забіў іншага беларуса. А пасля ад крыўды раздзеў яго дагала | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 3 | Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 4 | На «Беларуськаліі» загінуў рабочы | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 5 | Беларус хацеў пабагацець у Нарвегіі, але толькі сам патраціў грошы | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 6 | У Краснадары шматдзетны беларус папрасіў расіяніна не мацюкацца. Але так няўдала, што той ударыўся патыліцай аб сметніцу і памёр | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 7 | У Італіі за рулём грузавіка памёр 43‑гадовы беларус | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 8 | У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў | 0 | 18.33 | 20-03-2026 |
| 9 | Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў | 0 | 10 | 12-06-2026 |
| 10 | Аб'явілі перадзаказ на беларускі пераклад рамана Рэя Брэдберы | 0 | 10 | 24-06-2026 |