Мінчук хацеў паехаць на працу ў Нарвегію нафтавіком і там добра зарабіць, але ў выніку стаў ахвярай махляроў. Ён нават заплаціў нібыта дзяржаўную пошліну за афармленне дакументаў, аднак грошы насамрэч пералічваў аферыстам, піша ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Нафтавая платформа ў Нарвегіі. Фота ілюстрацыйнае
У Фрунзенскае РУУС звярнуўся 44‑гадовы жыхар Мінска, які трапіў у махлярскую схему падчас пошуку працы за мяжой.
Мужчына ўбачыў у інтэрнэце рэкламу вакансіі нафтавіка ў Нарвегіі. Прайшоўшы па спасылцы, ён звязаўся з чалавекам, які прадставіўся прадстаўніком працадаўцы. Суразмоўца падрабязна расказаў пра ўмовы працы і пераканаўча патлумачыў, як будзе адбывацца афармленне неабходных дакументаў.
Пазней мінчуку даслалі спасылку, праз якую ён павінен быў запоўніць анкету са сваімі персанальнымі данымі. Пасля гэтага яму паведамілі, што для афармлення дакументаў неабходна заплаціць дзяржаўную пошліну.
Паверыўшы незнаёмцам, мужчына некалькімі плацяжамі пералічыў ім больш за 3500 рублёў.
Калі ж махляры пасля таго пачалі ціснуць на яго і патрабаваць далейшых дзеянняў, мінчук насцярожыўся і па парадзе знаёмага вырашыў звярнуцца ў міліцыю.
Па факце махлярства распачатая крымінальная справа.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў | 0 | 8.4 | 12-07-2026 |
| 2 | У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію | 0 | 8.71 | 18-08-2026 |
| 3 | У Падмаскоўі беларус забіў іншага беларуса. А пасля ад крыўды раздзеў яго дагала | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 4 | Беларуска патраціла на вяселле ў вёсцы $20 тысяч | 0 | 22.5 | 11-08-2026 |
| 5 | Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 6 | У Пецярбургу беларус папрасіў тэлефон. А пасля адмовіўся аддаваць і збіў гаспадара за тое, што не сказаў пароль | 0 | 10 | 16-08-2026 |
| 7 | Беларус абакраў расійскага вайскоўца | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 8 | Беларускі дзюдаіст чатыры гады таму пакінуў Беларусь і не згубіўся ў новай краіне | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 9 | 19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч | 0 | 17.14 | 14-08-2026 |
| 10 | Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця | 0 | 10 | 20-08-2026 |