Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад рамана Рэя Брэдберы «Віно з дзьмухаўцоў» у перакладзе на беларускую мову. Да 20 ліпеня кнігу можна заказаць па спецыяльнай цане, а старт продажаў — 23 ліпеня.

«Віно з дзьмухаўцоў» Рэя Брэдберы вяртае нас у дзяцінства, калі лета падавалася бясконцым. У цэнтры сюжэту — дванаццацігадовы Даглас Сполдынг, які жыве ў ціхім гарадку Грынтаўн.
Праз прызму дзіцячага ўспрымання звычайныя летнія будні ператвараюцца ў чараду дзіўных адкрыццяў, прыгод і першых важных жыццёвых урокаў. Галоўным сімвалам становіцца дзядулева віно з дзьмухаўцоў — своеасаблівая капсула часу, што захоўвае сонечныя дні. Гэты залацісты напой зберагае пахі, гукі і эмоцыі лета, каб саграваць душу халоднай зімой.
Рэдактарка перакладу — Кацярына Маціеўская, афармленне — Таццяна Шустава.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Выйшаў аўстрыйскі часопіс з вершамі беларускіх паэтаў | 0 | 10 | 27-03-2026 |
| 2 | Беларус абакраў расійскага вайскоўца | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 3 | Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове | 0 | 10 | 20-04-2026 |
| 4 | Аповесці Васіля Быкава перавыдадуць на в’етнамскай мове | 0 | 10 | 18-05-2026 |
| 5 | Выйшаў зборнік Алеся Разанава ў перакладах на нямецкую і італьянскую мовы | 0 | 10 | 22-05-2026 |
| 6 | Выйшаў новы пераклад «Часу second-hand» Алексіевіч | 0 | 26.67 | 18-05-2026 |
| 7 | Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове | 0 | 8.1 | 12-04-2026 |
| 8 | Вершы Якуба Коласа перакладуць на турэцкую мову | 0 | 10 | 13-04-2026 |
| 9 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 10 | «Дом, у якім…» Марыям Петрасян — расказваем пра культавую для пакалення 2010‑х кнігу-бестселер, якую пераклалі на беларускую мову | 0 | 10 | 30-06-2026 |