У італьянскім выдавецтве WriteUp выйшла з друку кніга выбранай паэзіі Алеся Разанава Sumus ne simus. У зборніку пададзеныя беларускія арыгіналы вершаў і пераклады на італьянскую ды нямецкую мовы. Над перакладамі працаваў цэлы калектыў аўтараў, у тым ліку Мая Галаванава і Томас Вайлер, якія выступілі і ў ролі рэдактараў-укладальнікаў кнігі, піша Bellit.info.

«Вялікі дзякуй выдавецтву WriteUp і Фонду Фішэра за падтрымку праекта, Ульяне Верынай за грунтоўную прадмову да тому, Алясандра Акілі за праслухоўванне і цярплівае чытанне італьянскіх тэкстаў, усёй калегіі серыі Contesto», — дзеліцца навіной перакладчыца Мая Галаванава.
Аўтарка ілюстрацыі для вокладкі — Святлана Дземідовіч.
Як адзначаецца ў анатацыі ад выдавецтва, кніга нарадзілася з глыбокага жадання ўкладальнікаў несці ўніверсальны голас паэта Алеся Разанава па-за якія-колечы межы.
У выдавецкай серыі Contesto ў 2024 годзе выходзіла кніга перакладаў на італьянскую мову беларускай паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў — Il mondo è finito e noi invece no: Antologia di poesia bielorussa del XXI secolo («Свет скончыўся, а мы не: анталогія беларускай паэзіі XXI стагоддзя»).

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | На беларускую мову пераклалі кнігу для падлеткаў нігерыйска-ірландскай пісьменніцы | 0 | 10 | 25-05-2026 |
| 2 | Сборник фольклора мыскаменских ненцев издали на Ямале | 0 | 0 | 28-12-2021 |
| 3 | В Ингушетии издали первую книгу с переводами работ немецких авторов по истории народа | 0 | 0 | 29-10-2020 |
| 4 | Выйшаў новы пераклад «Часу second-hand» Алексіевіч | 0 | 26.67 | 18-05-2026 |
| 5 | Выйшаў збор мастацкай прозы Сяргея Дубаўца | 0 | 10 | 14-07-2026 |
| 6 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 7 | Аб'явілі перадзаказ на беларускі пераклад рамана Рэя Брэдберы | 0 | 10 | 24-06-2026 |
| 8 | Аповесці Васіля Быкава перавыдадуць на в’етнамскай мове | 0 | 10 | 18-05-2026 |
| 9 | В Италии вышла книга "Советские партизаны в итальянском Сопротивлении" | 0 | 0 | 10-05-2025 |
| 10 | Вершы Якуба Коласа перакладуць на турэцкую мову | 0 | 10 | 13-04-2026 |