П'яны расіянін абазваў беларуса «чортам» — і пачалося.
У Краснадары суд вынес прысуд 47‑гадоваму беларусу Паўлу Янкевічу, які прыехаў у Расію на вахтавую працу — дэмантаваць будаўнічыя рыштаванні ў аэрапорце. Яго асудзілі на 2 гады 11 месяцаў калоніі строгага рэжыму за смерць расіяніна, з якім ён паспрачаўся ноччу каля гасцініцы для рабочых.
У ноч здарэння беларус прачнуўся ад крыкаў і лаянкі — расіянін Барысаўскі быў моцна п'яны і роў на ўсю вуліцу. Янкевіч выйшаў і папрасіў яго суцішыцца, каб той не будзіў людзей перад працоўным днём.
Той не паслухаўся, а потым абазваў беларуса «чортам». У адказ Янкевіч ударыў яго рукой па твары — Барысаўскі страціў раўнавагу, упаў і стукнуўся патыліцай аб металічны смеццевы кантэйнер.
Экспертыза паказала: менавіта ўдар рукой (а не ўдар аб кантэйнер) выклікаў крывацёк пад мазгавымі абалонкамі, ад чаго праз некалькі гадзін наступіла смерць. Янкевіч і яго знаёмыя спрабавалі рэанімаваць пацярпелага — рабілі масаж сэрца, штучнае дыханне, выклікалі хуткую, якая ехала больш за дзве гадзіны. Выратаваць чалавека не ўдалося.
Сам Янкевіч сваю віну прызнаў толькі часткова: удар нанёс, але не меў намеру прычыніць цяжкую шкоду здароўю і не думаў, што ад аднаго ўдару чалавек можа памерці.
Суд, аднак, кваліфікаваў дзеянні як наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, што па неасцярожнасці прывяло да смерці (ч.4 ст.111 КК РФ). Сярод змякчальных абставін — трое малалетніх дзяцей у Янкевіча, амаральныя паводзіны загінулага як прычына канфлікту і тое, што беларус аказваў дапамогу пацярпеламу.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Падмаскоўі беларус забіў іншага беларуса. А пасля ад крыўды раздзеў яго дагала | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 2 | Беларус абакраў расійскага вайскоўца | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 3 | Пад Полацкам кіроўца насмерць збіў пешахода і ўцёк | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 4 | На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала? | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 5 | У Італіі за рулём грузавіка памёр 43‑гадовы беларус | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 6 | Беларус парэзаў нажом двух украінцаў ва Уроцлаве | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 7 | МВД опровергло информацию о погибшем в ходе беспорядков в Белоруссии | 0 | 0 | 10-08-2020 |
| 8 | Водитель в упор выстрелил в россиянина на дороге | -5 | 3 | 30-06-2026 |
| 9 | Зоя Белахвосцік: Удзел у расійскіх серыялах — гэта неабходнасць. Як дзяцей карміць, апранацца, плаціць за кватэру? | 0 | 10 | 02-02-2019 |
| 10 | Милиционер в Минске произвел предупредительный выстрел в воздух на акции протеста | 0 | 0 | 13-09-2020 |