У Полацкім раёне затрымалі 50‑гадовага мясцовага жыхара, які здзейсніў смяротны наезд на пешахода і з’ехаў з месца аварыі. Пра гэта паведамілі ў МУС Беларусі.

Скрыншот з відэа
ДТЗ адбылося ў ноч з 17 на 18 жніўня на 31‑м кіламетры аўтадарогі Н3950 Обаль — Полацк каля вёскі Баяры. Пад коламі аўтамабіля загінуў 45‑гадовы пешаход.
Супрацоўнікі міліцыі аператыўна ўстанавілі асобу кіроўцы і затрымалі яго па месцы жыхарства. Мужчыну даставілі ў Полацкі РАУС, дзе ён прызнаўся ў зробленым.
Як высветлілася, раней кіроўца тройчы прыцягваўся да адказнасці за кіраванне транспартам у нецвярозым стане.
У ДАІ нагадалі, што ўдзельнік дарожна-транспартнага здарэння павінен застацца на месцы аварыі, аказаць дапамогу пацярпелым, не перамяшчаць аўтамабіль і прадметы, звязаныя з ДТЗ, а таксама паведаміць пра здарэнне ў міліцыю і хуткую дапамогу. Пакіданне месца аварыі з’яўляецца абцяжарвальнай акалічнасцю і можа пацягнуць крымінальную адказнасць.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Жлобінскім раёне кіроўца збіў насмерць 17‑гадовага падлетка і ўцёк з месца ДТЗ | 0 | 10 | 16-08-2026 |
| 2 | Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч | 0 | 10 | 20-07-2026 |
| 3 | Пад Гомелем мужчына пасля пахавання брата пайшоў у краму красці | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 4 | У Краснадары шматдзетны беларус папрасіў расіяніна не мацюкацца. Але так няўдала, што той ударыўся патыліцай аб сметніцу і памёр | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 5 | Аўтамабіль пад Мінскам збіў васьмігадовага хлопчыка на пешаходным пераходзе | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 6 | В Кузнецке прошел городской конкурс «А ну-ка, парни!» | 0 | 0 | 21-02-2025 |
| 7 | ☝Мамы, хотите действительно отдохнуть и не думать как накормить любимых, ... | 5 | 6 | 29-06-2026 |
| 8 | Агидель: Ночь 20 дек, Чт | 0 | 0 | 19-12-2018 |
| 9 | Горды пост саліста «Драздоў» пра сваю сэксуальную магутнасць скончыўся фіяска | 0 | 10 | 25-05-2026 |
| 10 | Кіроўца Belgee не прапусціў тралейбус і быў заціснуты ім | 0 | 10 | 19-08-2026 |