Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Дата публикации: 20-03-2026 09:48:02



Основное содержимое страницы с новостью.

У распараджэнне «Нашай Нівы» трапіў абноўлены спіс артыстаў, чые песні цяпер нельга спяваць на канцэртах і караоке-клубах. Адтуль чамусьці выключылі брэсцкі гурт «Дай дарогу!», але дадалі зорак Z-руху, якія горача падтрымліваюць Расію ў вайне. 

Alyona Alyona і Слава. Фота: інстаграм, «Камсамольская праўда»

Што за спіс?

Чорны спіс артыстаў вярнуўся пасля пратэстаў 2020 года. У 2023‑м у ім, напрыклад, было 87 імён спевакоў і назваў гуртоў, чые песні забаронены на публічных імпрэзах і ў караоке.

У студзені 2026 года спіс разросся да 160 пазіцый (з улікам дублікатаў).

«Наша Ніва» атрымала абноўленую версію гэтага дакумента. Як аказалася, ідэолагі не сядзяць без справы і працягваюць пашыраць блэк-ліст: цяпер у ім 179 пазіцый.

Навічкі ў спісе

Каго новага дадалі ў спіс? З украінскіх артыстаў туды трапіла рэперша Alyona Alyona (запісана як «Савраненко Алена»). Яна спявае для ўкраінскіх ваяроў і заклікае слухачоў выдаляць з плэй-лістоў расійскую музыку.

Больш за ўсё ў спіс дадалі расійскіх зорак. Гэта гурты «Братья Гримм», «Градусы» і «Кар-Мен», рэперы GONE.Fludd і L'one, спявачкі Слава, Анжаліка Варум, Maruv і Гарык Сукачоў.

Трапілі таксама індзі-праект «Радиограмма», кавер-бэнд Discowox, электроншчыкі з Dvanov, гурты «Человек который» і Halt.

Уключылі нават расійскіх тэлевядоўцаў: Івана Урганта і Ксенію Сабчак. Раней ідэолагі ўжо ўнеслі ў спіс расійскага журналіста Аляксея Піваварава.

@nashaniva Нечакана! У Беларусі пашырылі «чорны спіс» артыстаў — там ужо 179 пазіцый. Ёсць сюрпрызы #навіны #нашаніва #басков #слава #варум ♬ Dramatic accompaniment for a scene like a groping battle(1528922) - Yuki Hotta
Выдаленні і кур'ёзы

Загадкавым чынам са спіса знік брэсцкі гурт «Дай Дарогу!» Таксама выдалілі гурты «Агата Крысці», «ВІЯ Гра» і «Маша і мядзведзі», спявачак Крысціну Арбакайце, Ціну Караль і Крысціну Кошалеву, а таксама Максіма Галкіна.

У студзені журналісты звярталі ўвагу на дзіўныя памылкі ў спісе: Jowwa замест IOWA, N.R.N. замест N.R.M., Sectet замест Secret. Цяпер іх выправілі, але напладзілі новых.

Напрыклад, у спісе ёсць беларускі спявак Аляксей Грос — і яго неіснуючы двайнік Аляксей Рос. Адны і тыя ж выканаўцы трапілі двойчы праз перастаноўку імя і прозвішча, як у выпадку з Леанідам Агуціным, Верай Брэжневай і Святланай Лабадой, або праз рознае напісанне, калі побач існуюць «Инстасамка» і Instasamka, «Оксимирон» і Oxxxymiron, «Фэйс» і Face.

Дадатковую блытаніну ўносяць сцэнічныя і сапраўдныя імёны, як у выпадку з Лалітай Міляўскай (у спісе двойчы) і Надзеяй Дарафеевай (у спісе тройчы), а таксама абсурд з калектывамі і сольнымі праектамі. «Патапа і Насцю Каменскіх» складальнікі спісу ўпісалі як тры асобныя пазіцыі: Насця, сам дуэт і Патап.

У студзені 2026 журналісты палічылі, што прысутнасць у базе «Lincoln Park» (замест Linkin Park) — гэта проста памылка неадукаваных чыноўнікаў. Але ў сакавіцкім абнаўленні ідэолагі ўдакладнілі: Lincoln Park (Россия). Гэта беларуска-расійскі трыб'ют-калектыў, які выконвае песні Чэстэра Бенінгтана і яго каманды.

Цікавая метамарфоза адбылася з Rammstein. У студзеньскім спісе яны значыліся проста як Rammstein пад нумарам 160. А ў новым сакавіцкім дакуменце пад нумарам 170 ім у афіцыйную назву прыпісалі іх галоўны хіт — Rammstein Du Hast. Застаецца загадкай: ці вырашылі ўлады забараніць толькі адну канкрэтную песню, ці проста пераблыталі трэк з назвай гурта.

Бачна і тое, што спіс складалі наспех. У канцы некалькі гуртоў унесеныя ў адвольным парадку замест алфавітнага.

Расіяне ў спісе: Z-патрыёты разам з галасамі супраціву

З 179 выканаўцаў у спісе лідзіруюць расіяне. Яны займаюць больш за 100 пазіцый.

Пад забарону лукашэнкаўскіх ідэолагаў трапілі як відавочныя праціўнікі пуцінскага рэжыму і вайны (Юрый Шаўчук, Барыс Грабеншчыкоў, Noize MC, Oxxxymiron, Face, Манетачка, Порнафільмы), так і абсалютна лаяльныя да Крамля поп-выканаўцы, рэперы і нават Z-патрыёты. Вось некалькі самых яскравых прыкладаў:

  • Мікалай Баскаў. У лютым 2022‑га ён апублікаваў вялікі тэкст у падтрымку вайны, назваў яе «міратворчай аперацыяй» і «самааабаронай Расіі», а пазней пералічваў грошы расійскім вайскоўцам і іх сем'ям, за што трапіў у вышук і пад санкцыі ва Украіне;
  • «Парк Горкага», некалі легендарны гурт, які нядаўна ўз'яднаўся ў складзе Аляксея Бялова і Аляксандра Маршала. Маршал яшчэ з 2014 года рэгулярна ездзіць на Данбас і заяўляе, што іхны тур мае на мэце «дапамагчы Радзіме і СВА»;
  • Рок-музыкант Гарык Сукачоў — ветэран Z-руху. Ён удзельнічаў у патрыятычных канцэртах у падтрымку вайны яшчэ з 2014 года, даваў «франтавыя» выступы і публічна хваліўся тым, што дапамагае грашыма ўдзельнікам расійскай агрэсіі;
  • Рома Звер і гурт «Звери» таксама аказаўся ў спісе. У жніўні 2023 года саліст Раман Білык здзейсніў адно з самых рэзанансных пераабуванняў у расійскім шоу-бізнэсе: выдаліў усе антываенныя пасты і паехаў з гітарай на Данбас выступаць перад расійскімі вайскоўцамі з батальёна «Каскад»;
  • Рэпер L'one (Леван Гарозія). Ён доўгі час маўчаў, але пазней у інтэрв'ю адкрыта падтрымаў расійскіх салдат. Ён заявіў, што Расія павінна перамагчы;
  • Пад шыльдай «Браты Грым» сёння выступае Канстанцін Бурдаеў (другі брат, Барыс, сышоў і не падтрымлівае вайну). Канстанцін называе сябе «закаранелым імперцам і вялікадзяржаўнікам», мае медаль за выступы перад расійскімі вайскоўцамі ў Сірыі і прапагандуе вайну ва Украіне, рэгулярна грае ў шпіталях для параненых акупантаў;
  • Браты Крыстоўскія з гурта «Уматурман». Яны шмат гадоў абслугоўваюць праўладныя расійскія фестывалі, ездзяць у анексаваны Крым (за што даўно ў базе ўкраінскага «Міратворца»), а Уладзімір Крыстоўскі наведвае пункты адбору кантрактнікаў на вайну, жадаючы ім «поспехаў у баі»;
  • Спявачка Слава. Яшчэ вясной 2022 года яна публікавала фота з бутафорскімі ордэнамі ў падтрымку вайны, апраўдвала расійскую агрэсію і пасварылася з украінскімі музыкамі;
  • Лідар групы «Ронда» Аляксандр Іваноў разам з калектывам стаў адным з галоўных твараў музычнага марафону «Za Россию», які з вясны 2022 года катаўся па дзясятках гарадоў і збіраў натоўпы пад Z-сімволікай, замазаўся і ў іншых дзеяннях у патрымку Крамля.

Ёсць у спісе і тыя, хто адкрыта не выказваў пазіцыі, кшталту Рэгіны Тадарэнка і Аляксандра Рэвы. Уключаныя туды і маладыя расійскія выканаўцы, напрыклад, Дора і Грэчка.

Загадкава аказаўся ў спісе поп-гурт з 90‑х «Ахи-Вздохи» і папулярны ў тыя ж часы гурт «Белый Орел», пазіцыі ўдзельнікаў якіх невядомыя.

Беларусы ў спісе

Шмат у спісе і беларусаў — ад «Ляпіса Трубяцкога», «Крамбамбулі», N.R.M., «Нейра Дзюбелю» да NaviBand, LiteSound, Юзары і Цімы Беларускіх.

Многія з іх вядомыя сваёй пазіцыяй: хтосьці выходзіў на маршы 2020 года, як NaviBand, хтосьці яшчэ з сярэдзіны 2010‑х граў пратэсны рок і адкрыта крытыкаваў Лукашэнку і Пуціна, як Сяргей Міхалок. Некаторыя проста неакуратна для ўладаў выказаліся ў 2020-м, як Саша Нэма.

Агулам беларусы займаюць каля 40 радкоў.

Сусветныя зоркі і ўкраінскія выканаўцы

З сусветных зорак забароненыя толькі чацвёра: Lady Gaga, Cher, Bono і «Rammstein Du hast». Чамусьці таксама забаронены нейкі з кавераў на песню з гульні пра Суперсоніка.

Ёсць у спісе і ўкраінскія музыкі. Ім адведзена каля 30 радкоў. Але рэальная колькасць іх меншая праз тое, што многіх запісалі па два ці нават па тры разы. Напрыклад, Надзею Дарафееву забаранілі тройчы.

У выніку ва ўкраінскім блоку побач стаяць як галасы ўкраінскага супраціву («Акіян Эльзы», Джамала, Alyona Alyona), так і выканаўцы, якія маўчалі пра вайну альбо працягвалі працаваць у РФ (Рэгіна Тадарэнка, Ганна Седакова, Maruv). Таксама пад забаронай Макс Барскіх, Іван Дорн, Арцём Півавараў, Манацік, «Грыбы», Верка Сярдзючка і Сафія Ратару.

Агулам ствараецца ўражанне, што спіс складаўся па гусце чыноўнікаў, а не па ўцямнай логіцы.

Агульная колькасць рэальных артыстаў, па нашым назіранні, складае каля 150 чалавек, калі выключыць усе дублікаты.

Спіс забароненых музыкаў у Беларусі

Вось поўны спіс, як ён трапіў да нас:

  1. 2Маши
  2. Агутин Леонид
  3. АИГЕЛ дуэт
  4. Аквариум
  5. Алексей Росс
  6. Алексей Гросс
  7. Алексей Завгородский (Позитив)
  8. Алексей Хлестов
  9. Ален Хит
  10. Артём Пивоваров
  11. Алексей Пивоваров
  12. Алоэ Вера
  13. Анжелика Агурбаш
  14. Анна Нетребко
  15. Анна Шаркунова
  16. Арбенина Диана
  17. Артур Пирожков (Ревва Александр)
  18. Ахи-Вздохи
  19. Барских Макс
  20. Басков Николай
  21. БАСТА (Вакуленко Василий)
  22. Белый Орёл
  23. Бьянка
  24. Би-2
  25. Биггиз Николай (артист «Nuffsaid»)
  26. Богдан Титомир
  27. Братья Гримм
  28. Брежнева Вера
  29. Валерий и Константин Меладзе
  30. Варум Анжелика
  31. Васильев Александр (артист «Сплин»)
  32. Вася Обломов
  33. Вера Брежнева
  34. Верка Сердючка
  35. ВИА Сливки
  36. Гарик Сукачев (Сукачев Игорь)
  37. Гребенщиков Борис
  38. Градусы
  39. Гречка
  40. Грибы
  41. Грязь
  42. Дантес
  43. Даша Дорофеева
  44. Даня Мелохин
  45. ДДТ
  46. Джамала
  47. Джаро и Ханза
  48. Джей Морс
  49. Дмитрий Войтюшкевич
  50. Дмитрий Колдун
  51. Дора (Шиханова Дарья)
  52. Залпом
  53. Звери
  54. Земфира
  55. Иван Дорн
  56. Инна Афанасьева
  57. Инстасамка
  58. Искуи Абалян
  59. Кавер-Суперсоник
  60. Каменских Настя
  61. Кар-Мен
  62. Каста
  63. Коваленко Евгений
  64. Королева Наташа
  65. Крама
  66. Крамбамбуля
  67. Кровосток
  68. Ксения Ситник
  69. Лайтсаунд
  70. Лариса Грибалева
  71. Леонид Агутин
  72. Ленинград
  73. Леонидов Максим
  74. Леприконсы
  75. Лигалайз
  76. Липницкий Александр (артист «Звуки Му»)
  77. Лолита
  78. Лобода Светлана
  79. Ляпис Трубецкой
  80. ЛСП
  81. Макаревич Андрей
  82. Макс Корж
  83. Макс Лоренс
  84. Манижа
  85. Машина Времени
  86. Милявская Лолита
  87. Монатик
  88. Монеточка
  89. Моргенштерн
  90. Мумий тролль
  91. Муся Тотибадзе
  92. Надя Дорофеева
  93. Наив
  94. Найк Борзов
  95. Нака
  96. Наргиз (Закирова Наргиз)
  97. Невадатрип
  98. Нейро Дюбель
  99. Нервы
  100. Несчастный случай
  101. Никита Алексеев
  102. Николаенко Юрий (NЮ)
  103. Ногу Свело
  104. Нойз МС
  105. Один в каноэ
  106. Океан Эльзы
  107. Оксимирон
  108. Ольга Плотникова
  109. Ольга Сацюк
  110. Операция пластилин
  111. Палац
  112. Покровский Макс (артист «Ногу свело!»)
  113. Парк Горького
  114. Полина Смолова
  115. Порнофильмы
  116. Потап и Настя Каменских
  117. Потапенко Алексей (Потап и Настя Каменских)
  118. Пошлая Молли
  119. Пряничный домик
  120. Радиограмма
  121. Рондо
  122. Саша Немо
  123. Светлана Лобода
  124. Седокова Анна
  125. Серебро
  126. Слепаков Семен
  127. Собчак Ксения
  128. Спиваков Владимир
  129. Сплин
  130. Скриптонит
  131. Стрыкало
  132. Слава
  133. София Ротару
  134. Тараканы
  135. Тесто
  136. Темникова Елена
  137. Тима Белорусских
  138. Тодоренко Регина
  139. Тяни-Толкай
  140. Тотал
  141. Фэйс
  142. Ургант Иван
  143. Уматурман
  144. Человек который
  145. Шевчук Юрий
  146. Шер
  147. Элизиум
  148. Юзари
  149. Alyona Alyona (Савраненко Алена)
  150. Anacondaz
  151. Animal ДжаZ
  152. Bono (Пол Дэвид Хьюсон)
  153. Discowox
  154. Dorofeeva (Надежда Дорофеева)
  155. Dvanov
  156. Face (Дремин Иван)
  157. GONE.Fludd (Александр Смирнов)
  158. Halt
  159. IC3PEAK
  160. Instasamka (Зотеева Дарья)
  161. Intelligency
  162. Lady Gaga
  163. Lincoln Park (Россия)
  164. Little Big
  165. Louna
  166. Lumen
  167. N.R.M
  168. Navi Band
  169. Oxxxymiron (Оксимирон, Миронов Федор)
  170. Rammstein Du Hast
  171. RASA
  172. Rock Privet (Россия)
  173. Secret
  174. Shortparis (Шорт Пари)
  175. Therr Maitz
  176. Quest Pistols
  177. L'one
  178. Maruv
  179. Iowa
Цяпер чытаюць
Навукоўцы прапануюць аднавіць Аральскае мора і зарабіць на гэтым

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Беларус абакраў расійскага вайскоўца01019-08-2026
2Лавров: порядка 200 натренированных на Украине экстремистов находятся в Белоруссии0002-09-2020
3В Белоруссии число задержанных на воскресных акциях протестов увеличилось до 1980018-10-2020
4В Белоруссии свыше 100 человек осудили за насилие против силовиков или угрозы им0026-03-2021
5На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?01022-07-2026
6Правозащитники сообщили о более 700 задержанных в Белоруссии0015-11-2020
7Более 80 бывших белорусских силовиков лишены званий указом Лукашенко0004-05-2021
8Белорусские правозащитники заявили о задержании более 180 человек на акциях в Минске0027-08-2020
9Правозащитники сообщили о 17 задержанных на акциях протеста в Белоруссии0031-10-2020

Классификация: Общество. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 18.33. Источник: nashaniva.com.