Рэпер Лайтовы (ён жа Аляксей Грызунт) прэзентаваў свой першы музычны альбом «Погляд унутр», які выношваў два гады. Усе 11 трэкаў на ім беларускамоўныя.
«Тут вы знойдзеце рознае: ад дарк-трэпу да IDM’a з рэчытатывам; ад вершаў беларускай класікі да сутры Сэрца махаянскага будызму; ад адчаю да вяртання надзеі. Адзінае, што (ці каго) вы дакладна не знойдзеце — гэта звыклае з усіх папярэдніх працаў гучанне Лайтовага. Але лайтова — не значыць лёгка, а быць лайтовым — значыць быць розным», — папярэджвае музыка.

Лайтовы. Фота: інстаграм @lightowy
Альтэрнатыўная назва свежай мастацкай працы — «Нясонечны горад», што, з аднаго боку, адсылае да Мінска, а з іншага — да ўнутранага горада, які ствараецца з мовы і ўспамінаў, і дзе можна блукаць.
Напярэдадні рэпер з поспехам прэзентаваў новую плытку на сцэне сталічнай арт-пляцоўкі «Рэха», танцпол якой змяшчае да 1400 чалавек. Падзею назвалі адной з самых важных за апошні час з’яваў у гісторыі беларускага рэпа.

На прэзентацыі альбома ў Мінску. Фота: @noise.frame27.ph

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове | 0 | 8.1 | 12-04-2026 |
| 2 | Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе» | 0 | 10 | 14-04-2026 |
| 3 | Беларускі індзі-музыка Prastora выпусціў новы альбом | 0 | 10 | 05-05-2026 |
| 4 | «Карова белая». Света Бень выпусціла новы альбом | 0 | 10 | 14-08-2026 |
| 5 | Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 6 | Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом | 0 | 7.9 | 25-06-2026 |
| 7 | Гурт Nochy прэзентаваў новы беларускамоўны альбом — у 14 трэках змяшаліся індзі-поп, электра-рок і рэп | 0 | 24.29 | 15-05-2026 |
| 8 | Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове | 0 | 10 | 20-04-2026 |
| 9 | У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве | 0 | 7.9 | 25-05-2026 |
| 10 | Беларусь апусцілася ў сусветным рэйтынгу вытворцаў піва | 0 | 10 | 11-08-2026 |