Улад Prastora Рубанаў выпусціў новы рэліз — ён пра тое жывое, што ёсць у кожным і кожнай з нас.

Улад Prastora Рубанаў выпусціў новы рэліз — ён пра тое жывое, што ёсць у кожным і кожнай з нас, пра святло любові і свабоду ад ацэнкі ў хаатычным свеце культу розуму.
«Жывое» пачынаецца з металёвага гучання кампазіцыі «Калі-юга» (сінонім эпохі заняпаду). У ёй музыка дазваляе сабе агрэсію і крытыкуе капіталістычны парадак свету, у якім важнейшымі за чалавека сталі лічбы — колькасць праглядаў і грошы, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
«Ці зможа цябе сагрэць гэта папера? Хіба што проста згарэць», — рэфлексуе Prastora і заклікае слухачоў да кааперацыі замест канкурэнцыі. Бо салідарнасць — гэта тое, што можа падтрымліваць нас не толькі ў моманты крызісаў, але і ў паўсядзённасці.
Астатнія шэсць песен — шлях ад унутранай цемры да святла. Музыка запрашае да сумеснай медытацыі. Трэк «Дзеці» нагадае: «Твой шлях не патрабуе дадатковай рэдактуры», досыць проста верыць у тое, што любіш. Напачатку гэта можа быць няпростым, але калі ёсць моцны ўнутраны намер, страхі і перашкоды сыходзяць на задні план. Галоўнае — быць шчырым, бо «музыка без любові — гукаў набор», спявае артыст у кампазіцыі «Лотас».
«Жывое» — гуманістычны альбом. Цэнтральнае месца ў рэлізе займае трэк «Чалавек». У ім музыка прымае сваю чалавечую прыроду і дае сабе права на памылкі, усведамляючы, што ў досведу няма знаку, а ўсе «добра і дрэнна» сканструяваныя розумам. Філасофская «Выспа бяспекі», эстэцкае «Цудоўнае», а таксама фэнтэзійны «Чалавек-таверна» — чарговае прызнанне ў любові людзям, творчасці, сусвету і прыгажосці, якая навокал нас.
Новы альбом Prastora дапамагае вярнуць адчуванне гульні, перастаць быць звышсур’ёзным, дазволіць сабе складаныя эмоцыі і ўсвядоміць сябе як чалавека, а не як ідэю. Бо ў рэшце рэшт гэта і ёсць тое жывое ўнутры нас, на што мы, на жаль, часам забываемся, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Карова белая». Света Бень выпусціла новы альбом | 0 | 10 | 14-08-2026 |
| 2 | Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе» | 0 | 10 | 14-04-2026 |
| 3 | Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 4 | Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом | 0 | 7.35 | 24-04-2026 |
| 5 | Гурт Nochy прэзентаваў новы беларускамоўны альбом — у 14 трэках змяшаліся індзі-поп, электра-рок і рэп | 0 | 24.29 | 15-05-2026 |
| 6 | Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом | 0 | 7.9 | 25-06-2026 |
| 7 | Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове | 0 | 8.1 | 12-04-2026 |
| 8 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 9 | Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету? | 0 | 10 | 13-06-2026 |
| 10 | Выйшла новае выданне «Імёнаў Свабоды» Уладзіміра Арлова | 0 | 10 | 16-04-2026 |