Гурт Intelligency дапрацоўвае новы альбом. Ён будзе не толькі першым паўнавартасным за чатыры гады, але і першым беларускамоўным у іх дыскаграфіі.

Фота: інстаграм @intelligency_band
«Мы пішам музыку ўжо 12 гадоў, спрабавалі граць яе ў многіх гарадах свету, але ніколі не задумваліся пра тое, каб наша творчасць перш за ўсё была патрэбная тут [у Беларусі]. Таму мы вырашылі запісаць вялікі альбом на беларускай мове», — падзяліліся музыкі.
«12 гадоў пісаць музыку дзеля таго, каб нарэшце прыйсці да самога сябе. У нас ёсць хіт «August», у нас ёсць іншыя песні-мільённікі, але чаго гэта ўсё варта ў нашы часы? Наш наступны альбом — асаблівы, на беларускай мове, для нашых людзей і проста для ўсіх добрых людзей. Няхай будзе свята музыкі».
На гэты момант вядомыя толькі назвы трэкаў будучай кружэлкі — «Мінск», «Камяні», «Таямніца», «Мара», «Каханне». А таксама — некаторыя ўрыўкі з трэкаў. Вось, напрыклад, некалькі такіх кавалкаў.
Аўтары абяцаюць у тэкстах шмат пасхалак і чыста беларускіх выразаў кшталту «кінь дурное».
Акрамя таго, музыкі ўжо прэзентавалі кліп на песню «Таямніца», у якім яны разам з акцёрамі месяць нагамі бруд, танцуючы на беларускім полі, а пасля ядуць халаднік, гуркі, дранікі і печаную бульбу з малаком. Пры гэтым знята ўсё ў вельмі рэйвавым вайбе.
«Нехта скажа: навошта [беларуская] мова, калі гэта абмяжуе кола слухачоў? Дурасці ўсё гэта — ад глыбокага неразумення і слепаты духу. Альбомы і канцэпцыі ніколі не састарваюцца; а народнае ніколі не імгненнае, а вечнае, і якое пашырае тваю свядомасць і дух як ніколі. А там, дзе мацуецца дух і ёсць ідэя — там і сіла», — упэўненыя артысты.
Канкрэтная дата рэлізу беларускага альбома ад Intelligency пакуль невядомая.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Гурт Nochy прэзентаваў новы беларускамоўны альбом — у 14 трэках змяшаліся індзі-поп, электра-рок і рэп | 0 | 24.29 | 15-05-2026 |
| 2 | Беларускі індзі-музыка Prastora выпусціў новы альбом | 0 | 10 | 05-05-2026 |
| 3 | Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом | 0 | 7.35 | 24-04-2026 |
| 4 | Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе» | 0 | 10 | 14-04-2026 |
| 5 | Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове | 0 | 8.1 | 12-04-2026 |
| 6 | Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 7 | Беларускія словы ператвораныя ў іерогліфы. Брыло і Вакараў выдалі канцэптуальны альбом | 0 | 10 | 30-07-2026 |
| 8 | AP$ENT стане хэдлайнерам беларускага фестывалю «Летуцень» у Кракаве | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 9 | «Карова белая». Света Бень выпусціла новы альбом | 0 | 10 | 14-08-2026 |
| 10 | В МВД Белоруссии не знают, выпустят ли 16 августа всех ранее задержанных демонстрантов | 0 | 0 | 16-08-2020 |