Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой

Дата публикации: 30-05-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой

У XIII—XIV стагоддзях Навагародчына фігуравала ў дакументах выключна як «руская» ці «крывіцкая» зямля, што ляжала па-за межамі гістарычнай Літвы. Тая Літва над Нёманам, якую праз стагоддзі апяе Адам Міцкевіч, з’явілася тут у выніку маштабнага перасялення літоўскіх баяраў, якія прынеслі сваё ўласнае права і сталі галоўным апірышчам каталіцтва на гэтай зямлі.

Рэканструкцыя Навагрудскіх замкаў паводле Вілюса Пятраўскаса. Фота: Metaloforma

Падрабязную гісторыю гэтай трансфармацыі выклаў доктар гістарычных навук Аляксандр Груша. Яго адкрытая лекцыя, прачытаная ў сакавіку 2026 года ў варшаўскай прасторы «Rodzinna Europa», стала першым відэаматэрыялам на новаствораным ютуб-канале суполкі «Наваградства». Абапіраючыся на фінансавыя і судовыя дакументы Вялікага Княства Літоўскага, даследчык паказаў, як менавіта руская зямля крок за крокам станавілася Літвой.

Ад «Крывіцкай зямлі» да літоўскіх уладанняў

У дакументах на рускай мове, як, на думку Грушы, слушна называць старабеларускую мову, горад фігураваў пераважна як «Новгородок», а яго жыхары вызначалі сябе як «новгородци».

У другой палове XIII і ў XIV стагоддзі ніякага знака роўнасці паміж гэтай тэрыторыяй і Літвой не ставілася. Гістарычнае паняцце «Літоўская зямля» ў той час жорстка абмяжоўвалася міжрэччам Нёмана і Віліі з палітычным цэнтрам у Вільні і Троках. Паўднёва-ўсходняя мяжа гэтай прасторы праходзіла па лініі Вілейка — Маладзечна — Валожын — Івянец — Стоўбцы, а паўднёвай натуральнай мяжой служыў сам Нёман. Навагрудак, размешчаны на левым, паўднёвым баку ракі, заставаўся па-за межамі гэтага арэала.

Іпацьеўскі летапіс прама раздзяляў гэтыя тэрыторыі, згадваючы заснаванне Войшалкам манастыра «на реце на Немне, межи Литвою и Новымъгородъкомъ». Пётр з Дусбурга, паведамляючы пра паход войска Тэўтонскага ордэна ў 1314 годзе, лацінай фіксуе напрамак удару як «ad terram Criwicie et civitatem illam, que parva Nogardia dicitur» (у Крывіцкую зямлю і той горад, што называецца малая Нагардыя). Для літвы, якая жыла на правым беразе Нёмана, гэта таксама была «руская зямля», што пацвярджаецца паведамленнямі каноніка самбійскага пра паход «in fines Ruthenorum Criwicz».

Толькі з апошняй трэці XIV стагоддзя ў дачыненні да горада пачынае з'яўляцца вызначэнне «літоўскі», пераважна каб адрозніць яго ад Вялікага Ноўгарада ці Ноўгарада-Северскага.

Але паўнавартасная інтэграцыя рэгіёна, або прынамсі яго паўночнай часткі, фіксуецца пазней. Хрэстаматыйным сведчаннем з'яўляецца дакумент 1499 года, калі вялікі князь, разглядаючы цяжбу любецкіх лоўчых, заяўляе: «што жъ по всему Великому Князству нигде панскии мужыки лововъ своихъ не мають, а наболеи в Литве» (што ж па ўсім Вялікім Княстве нідзе панскія мужыкі ловаў сваіх не маюць, а найболей у Літве). І гаворка тут ішла менавіта пра тэрыторыю, падпарадкаваную навагародскай Любчы.

Літоўская гаспадаранне

Падмурак новай улады будаваўся на эканамічным і адміністрацыйным падпарадкаванні рэгіёна. Інтэграцыя пачалася з таго, што з другой паловы XIII стагоддзя на Навагародчыне сталі засноўвацца і развівацца цэнтры гаспадарання літоўскіх кіраўнікоў — двары і дварцы. У так званым літоўскім дарожніку канца XIV — пачатку XV стагоддзя згадваюцца Дзяляцічы (як месца, дзе пачынаецца Новагародская зямля), а ўжо пад 1401 годам фіксуюцца гаспадарчыя двары Вялікае Асташына, Малое Асташына, Сенна і Райцы.

Менавіта праз гэтую сетку дзяржаўных двароў укаранялася новая падатковая сістэма. Галоўным яе элементам стала «дзякла» (літ. doklas) — жытняя і аўсяная даніна, якая ішла на ўтрыманне гарнізонаў мясцовых замкаў.

Даследчык звяртае ўвагу, што гэтая даніна была абсалютна неўласціва для рускіх зямель, а доўгае захаванне яе выключна літоўскага наймення даказвае, што яна была зацверджана яшчэ да таго, як літоўскія князі падвергліся значнай акультурацыі з боку рускай (старабеларускай) культуры.

Навагародчына была ўцягнута ў падатковую мадэль, якую раней літва адпрацавала на Анішкінскім, Астрынскім, Ашменскім, Бярштанскім, Васілішскім, Велікамірскім, Валкініцкім, Высакадворскім і іншых паветах (да рэформы 1565—1566 гадоў тэрміны «воласць» і «павет» часта былі сінонімамі). Цікава, што з цягам часу Навагародчына атрымала сваю падатковую спецыфіку: толькі тут збіралася яшчэ і элітнае пшанічнае дзякла.

Імпарт эліт

Разважаючы пра прычыны таго, чаму Навагародская зямля ўрэшце стала называцца Літвой, Аляксандр Груша звязвае гэта з перасяленнем на гэтую зямлю значнай масы літоўскіх баяраў, якія прыйшлі сюды з літоўскімі князямі. Колькасць гэтых уладальнікаў і іх уладанняў актыўна расла ў часы Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра.

Замена эліты адбывалася праз прамую перадачу мясцовых зямель набліжаным гаспадара. Як сведчаць дакументы, Ян Няміра, які займаў пасаду канюшага, ужо ў 1422 годзе валодаў дваром Уселюб. У 1433 годзе вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч паўторна падарыў яго сыну Андрэю гэты ж Уселюб, а таксама Вераскава, Чэрніхава і Ляхавічы. Працэс маштабнага пераразмеркавання ішоў бесперапынна: у 1434 годзе Пётр Сенька Гедыголдавіч атрымаў ад вялікага князя двор Мір, а за Пятром Рачкам Страцэвічам замацаваліся ўладанні ў Палонцы і Суляцічах.

Многія з баяр-літвінаў сяліліся на Навагародчыне кампактнымі групамі. Іх прысутнасць дагэтуль зафіксавана ў назвах населеных пунктаў сучасных Баранавіцкага і Карэліцкага раёнаў: Высадавічы, Трацэвічы, Юравічы, Петкавічы, Скробава, Задзвея. Па звестках Перапісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 года, да прадстаўнікоў літоўскіх каталіцкіх родаў з ліку дробных землеўладальнікаў тут належала каля чвэрці ўсіх перапісаных асоб (прынамсі 60 з каля 260 чалавек).

На іх паходжанне прама паказваюць старыя літоўскія, нехрысціянскія імёны, патронімы і мянушкі: Воін, Якша, Грытанавіч, Жыбартовіч, Ванібутавіч, Люмантовіч, Рымшыч, Мызгайлавіч, Маствілавіч, Юрага. Аб гэтым жа паходжанні сведчаць і характэрныя для католікаў формы хрысціянскіх імёнаў: Ян, Пацка, Юшка, Якуб, Станька, Мацкавіч.

На землі гэтых паноў пераносілася мадэль асаблівага права, якому падлягалі гэтыя паны і якое было вядома з крыніц як «літоўскае права». Мясцоваму насельніцтву і суседзям даводзілася лічыцца з выключнымі правамі і ўплывам новай эліты. У выніку Навагародская зямля стала як бы працягам суседняй Літоўскай зямлі.

Касцёлы як маркеры Літвы

Змена этнічнага складу землеўладальнікаў заканамерна перакраіла канфесійную карту. Хоць частка першых літоўскіх баяраў магла прыняць праваслаўе, трывалая літоўская ідэнтычнасць атрымала апору пасля 1387 года, калі Літва і літвіны прынялі каталіцкае веравызнанне. Ужо ў перыяд кіравання Вітаўта ў Навагародку быў заснаваны парафіяльны касцёл, дзе адбылося вянчанне Уладзіслава Ягайлы і Соф'і Гальшанскай.

Новая літоўская арыстакратыя актыўна маркіравала сваю прысутнасць фундацыяй парафіяльных касцёлаў. Яскравым прыкладам з'яўляецца Палонка (цяпер Паланечка), дзе ў 1437 годзе ва ўладаннях Рачкі Страцэвіча быў заснаваны касцёл, які хутка набыў выключны статус, ператварыўшыся ў адзін з самых ушанаваных мясцовымі баярамі-католікамі літоўскага паходжання каталіцкіх цэнтраў усёй Навагрудскай зямлі.

У актах фіксуецца цікавы феномен: вялікія групы баяраў, якія рабілі данацыі на карысць гэтага каталіцкага храма або выступалі сведкамі, насілі імёны, больш уласцівыя для праваслаўных: Багдан, Івашка, Некраш, Пронь, Сенька, Хведка, Ходка. Аднак Аляксандр Груша падкрэслівае, што гэта былі адназначна літвіны-католікі. Пра гэта неабвержна сведчаць іх патронімы і мянушкі.

Сама форма імя не заўсёды з'яўляецца надзейным маркерам у вызначэнні веравызнання, і наяўнасць славянскіх імёнаў не павінна хаваць таго факту, што апорай каталіцкай культуры ў рэгіёне выступала менавіта літоўская баярская эліта. 

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян08.7128-07-2026
2У Навагрудку абновяць музей Халакосту і яўрэйскага супраціву. Возьме ўдзел і Марзалюк08.407-07-2026
3«Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га08.6208-08-2026
4Як выглядала акцёрка Ганна Душэўская, сястра стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, чый твар быў схаваны пад нікабам016.6707-06-2026
5У Нарвегіі выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры01015-08-2026
6Выйшлі «Казкі дзядзькі Рымуса» з шыкоўнымі ілюстрацыямі01021-08-2026
7Пашинян отправился в Россию0506-07-2026
8Путин предсказал будущее западной части Украины01026-07-2026
9Засели в офшорах и доят Россию-10217-06-2026
10Борис Надеждин покинул Россию01003-08-2026

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.