«Некаторыя людзі нарадзіліся не ў сваю эпоху».

Льў Львоўскі і Таццяна Лугіна. Фота: скрын відэа, БелТА
У новым выпуску ТОКу акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі пракаментаваў словы генеральнай дырэктаркі «Камволя» Таццяны Лугіной, якая наракала, што ў беларусаў дрэнная культура працы, людзі мала працуюць.
На думку эканаміста, такія развагі нагадваюць скаргі памешчыкаў некалькі стагоддзяў таму.
«Я думаю, што некаторыя людзі нарадзіліся не ў сваю эпоху. Вось гэтай спадарыні добра было б жыць пару стагоддзяў таму. Тады якраз было модна скардзіцца на сялян. Здаецца, б'еш іх, а яны ўсё роўна моў не ведаюць, віно дрэнна падаюць, безэ не ўмеюць гатаваць, усе непісьменныя, жывуць у брудзе», — іранічна заўважыў Львоўскі на просьбу пракаментаваць словы Лугінай.
Эканаміст падкрэсліў, што не існуе «дрэнных людзей» або «дрэнных работнікаў» у маштабе ўсёй краіны.
«Кожны асобны чалавек, вядома, можа быць дрэнным работнікам, але каб цэлая нацыя была дрэннай — такога не бывае», — лічыць Львоўскі.
Паводле яго, праблемы ўзнікаюць не праз людзей, а праз дрэнныя інстытуты і неэфектыўнае кіраванне.
Ён адзначыў, што беларусы нічым не саступаюць жыхарам суседніх краін ні паводле адукацыі, ні паводле працоўнай этыкі.
Львоўскі упэўнены: «[Беларусы] нічым не горшыя за палякаў, за літоўцаў. Я не думаю, што яны значна горшыя за немцаў, а тым больш за французаў».
Няма падстаў казаць пра нейкую асаблівую ляноту беларусаў.
«Беларусы шмат працуюць. І калі пры гэтым вы не можаце арганізаваць сістэму так, каб яны зараблялі столькі ж, колькі ў суседніх краінах, то тут трэба паглядзець у люстэрка і папракнуць сябе. Але заўсёды лягчэй сказаць: «Так-так, гэта ўсё работнікі ў нас не хочуць працаваць», — рэзюмаваў эканаміст.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Людзі з кожным годам размаўляюць усё менш — і гэта бяда | 0 | 10 | 12-04-2026 |
| 2 | Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой | 0 | 10 | 30-05-2026 |
| 3 | Можа і добра было б, каб мужчыны рабілі гэта 20 разоў на месяц | 0 | 17.69 | 15-05-2026 |
| 4 | «Узамен прапанавала кватэру на суткі». Мінчанка расказала пра дзіўную просьбу ў гандлёвым цэнтры | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 5 | Гутарка з дызайнеркай, якая стварае самыя моцныя пратэсныя плакаты — але на суткі трапіла за падораныя пенсіянерам кветкі | 0 | 10 | 12-12-2020 |
| 6 | «Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці | 0 | 26.67 | 24-06-2026 |
| 7 | Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце | 0 | 8.1 | 31-05-2026 |
| 8 | «Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га | 0 | 8.62 | 08-08-2026 |
| 9 | Пока я жду одного товарища.... Можно успеть очень многое . ... | 5 | 3 | 15-07-2026 |