Паводле новага даследавання, нашы штодзённыя размовы становяцца карацейшымі. Сёння мы прамаўляем прыкладна на 20% менш слоў, чым 20 гадоў таму. Найбольш выразны спад зафіксаваны сярод прадстаўнікоў пакалення Z.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: LookByMedia
Амерыканскія даследчыкі прааналізавалі тысячы аўдыязапісаў паўсядзённых размоў 2197 чалавек ва ўзросце ад 10 да 90 гадоў з розных краін. Набор даных ахопліваў 22 даследаванні, праведзеныя на працягу 2005—2019 гадоў. Пра вынікі паведамляе выданне Daily Mail.
Калі ў 2007 годзе людзі ў сярэднім вымаўлялі 15 959 слоў на дзень, то ў 2019 годзе — толькі 12 792, што сведчыць пра 20‑працэнтнае зніжэнне. Далейшы аналіз паказаў, што да 2019 года колькасць прамоўленых слоў штогод змяншалася ў сярэднім на 338 у дзень, што эквівалентна прыкладна 120 000 слоў за год.
Асабліва рэзкае скарачэнне назіраецца ў людзей, маладзейшых за 25 гадоў, — яны страчвалі словы прыкладна на 44% хутчэй, чым старэйшыя.
Навукоўцы мяркуюць, што прычынай гэтага можа быць павелічэнне колькасці электронных лістоў, тэкставых паведамленняў і сацыяльных сетак, але адзначаюць, што існуюць і іншыя, пакуль невытлумачальныя фактары.
Аўтары звяртаюць увагу на тое, што вусныя размовы маюць асаблівасці, якія пісьмовая камунікацыя не заўсёды здольная перадаць. Важную ролю адыгрываюць інтанацыя, тэмп маўлення, эмацыйныя сігналы і непасрэдная зваротная рэакцыя суразмоўцы. Ці забяспечвае перапіска тыя ж сацыяльныя перавагі, што і жывыя гутаркі, застаецца адкрытым пытаннем, і будучыя даследаванні павінны даць на яго адказ.
Даследчыкі падкрэсліваюць: гаворка ідзе не проста пра словы, а пра размовы, якіх больш не адбываецца — як працяглых, так і зусім кароткіх. Нават дадатковыя 300 слоў у дзень могуць азначаць простую размову з суседам ці жарт у коле блізкіх — і такім чынам дапамагаць зніжаць узровень адзіноты.
Навукоўцы заўважаюць: калі людзі гавораць менш, яны менш узаемадзейнічаюць адзін з адным. Гэта выклікае трывогу, бо сучаснае грамадства ўжо сутыкаецца з эпідэміяй адзіноты і сацыяльнай ізаляцыі.
«Мы выкарыстоўваем усё менш вусных слоў, асабліва моладзь. Рэч не толькі ў лічбавых тэхналогіях. Сацыяльныя сувязі таксама змяняюцца. У нас стала менш асабістых кантактаў. Але нам неабходны кантакт «вочы ў вочы». Сутнасць жыцця — у зносінах, і гэта карысна для нашага псіхалагічнага здароўя», — цытуе выданне словы прафесара псіхалогіі Манчэстэрскага ўніверсітэта Кэры Купера.
На яго думку, тэндэнцыя выглядае трывожнай: у будучыні маладыя людзі могуць мець яшчэ меншы слоўнікавы запас, а значную частку функцый мыслення і творчасці будуць перадаваць штучнаму інтэлекту.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян | 0 | 8.71 | 28-07-2026 |
| 2 | Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя | 0 | 10 | 17-05-2026 |
| 3 | Гутарка з дызайнеркай, якая стварае самыя моцныя пратэсныя плакаты — але на суткі трапіла за падораныя пенсіянерам кветкі | 0 | 10 | 12-12-2020 |
| 4 | Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце | 0 | 8.1 | 31-05-2026 |
| 5 | Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж | 0 | 24.29 | 07-08-2026 |
| 6 | Звезда КВН женится на девушке на 13 лет младше | 0 | 17.78 | 13-08-2026 |
| 7 | Чаму многім жанчынам бракуе груднога малака | 0 | 10 | 24-05-2026 |
| 8 | Почти 13 лет вместе, а вайб все эти годы, как ... | 8 | 3 | 30-06-2026 |
| 9 | Itt a vége: szakított 13 évvel fiatalabb párjával a Jóbarátok sztárja | -2 | 3 | 28-06-2026 |
| 10 | Облизнись | 0 | 0 | 20-07-2026 |