Некаторыя ўжо падпісалі дамовы з забудоўшчыкамі ў чаканні выгадных умоў.

Праект ЖК «Гранд Крыстал»
Анонс крэдыту на жытло ад Беларусбанка са стаўкай у 1% гадавых на першыя два гады зрабіў на сталічным рынку нерухомасці эфект выбуху бомбы. І хоць афіцыйна праграма стартуе толькі пасля 10 жніўня, ажыятаж ужо заўважны, паведамляе «Анлайнер».
«Гранд Крыстал»У офісе продажаў «Гранд Крыстала» сумленна прызнаюцца: званкоў стала больш мінімум у пяць разоў.
«Актыўнасць вырасла вельмі моцна, хоць наша праграма стартуе толькі 17‑га чысла. Многія людзі проста ўбачылі салодкую лічбу ў 1% і нават не да канца разумеюць, што далей прыйдзецца плаціць ужо іншы працэнт (стаўка пасля двухгадовага грэйс-перыяду складзе 15,4% і прывязаная да стаўкі рэфінансавання). Тым не менш браніраванне жытла ідзе актыўна — у першую чаргу для тых, хто ўжо сур’ёзна ўзяўся за справу, збірае даведкі і настроены на куплю. Цяпер у жылым комплексе засталіся толькі студыі, усё астатняе ўжо раскуплена. Але варыянты для браніравання знайсці яшчэ можна».
«Паўночны бераг»У «Паўночным беразе» адзначаюць не проста вал званкоў, а масавае падпісанне рэальных дамоў.
Сакрэт такога наплыву не толькі ў ільготнай стаўцы, але і ва ўнікальных умовах самога банка па суме пазыкі.
«Людзі актыўна складаюць дамовы, каб у найбліжэйшы час пайсці ў банк. Учора забраніравалі значную частку кватэр. Сёння таксама падпісваем велізарную колькасць дакументаў, ды і на выхадных чакае вялікі аб’ём працы. Цікавасць велізарная не толькі праз 1% на першыя два гады, але і таму, што Беларусбанк гатовы крэдытаваць без паручыцеляў на суму да 90% ад кошту жытла (пры наяўнасці пацверджанага даходу)».
«Вяршыня»У «Вяршыні» абстаноўка таксама неспакойная: супрацоўнікі аддзела маркетынгу вымушаныя выходзіць у «полі», каб падмяняць менеджараў на паказах кватэр, а сацсеткі разрываюцца ад колькасці паведамленняў.
«Увага каласальная. Супрацоўнікі кол-цэнтра ўчора літаральна плакалі праз колькасць званкоў, а дырэкт у Instagram проста лёг! Людзі глядзяць жытло, браніруюць. Некаторыя прыязджаюць без папярэдняга запісу, і тады нават не атрымліваецца ўсім удзяліць час.
«Зялёная гавань» і «Новая Баравая»Кватэры пакуль ёсць — у асноўным аднапакаёўкі і трошкі ў 5‑м доме, а ў 4‑м доме засталося працэнтаў 10 ад сілы, пара кватэр ёсць і з рамонтам. Мы фарміруем чэргі: людзі прыязджаюць, глядзяць, браніруюць і чакаюць 10 жніўня, каб першымі пайсці ў банк. На адну кватэру могуць прэтэндаваць па 2—3 чалавекі, бо камусьці банк можа і не ўхваліць патрэбную суму».
У аддзелах продажаў «Новай Баравой» і «Зялёнай гавані» прызнаюцца, што чакалі павышанай увагі да аднапрацэнтнага крэдыту, але рэальнасць перасягнула ўсе чаканні.
«Хоць афармленне крэдытаў пачнецца трохі пазней, ужо зараз у аддзелах продажаў сапраўдны аншлаг: кліенты масава запісваюцца на сустрэчы, вывучаюць умовы, браніруюць кватэры і актыўна цікавяцца новымі стартамі. Мы фіксуем скачок запытаў у кол-цэнтр і візітаў. Відавочна, што такая прапанова стала магутным драйверам продажаў і галоўным індыкатарам таго, што рынак цалкам гатовы да здзелак».
DepoКрэдытны бум накрыў і прэміум-сегмент. У элітным квартале Depo навінка ад Беларусбанка правакавала ажыўленне сярод заможных пакупнікоў, для якіх ільготны перыяд стаў зручным фінансавым інструментам.
«Ажыятаж не абышоў і нас. Нават у высокім цэнавым сегменце мы бачым жывую цікавасць — сустрэчы актыўна браніруюцца. Многія нашы кліенты разглядаюць Depo як пераход да наступнага этапу жыцця і ўжо зараз плануюць продаж сваёй бягучай нерухомасці, каб змяніць адрас. Менавіта для іх новы фінансавы прадукт з грэйс-перыядам становіцца выдатным мосцікам паміж здзелкамі: дазваляе забраніраваць кватэру ў нашым комплексе, не чакаючы пры гэтым продажу старога жытла».

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Лідзе пад сценамі завода раскапалі крыпты з саркафагамі | 0 | 10 | 18-07-2026 |
| 2 | На пажары пад Петрыкавам загінулі два чалавекі. Кампанія з пяці чалавек прыехала туды на адпачынак | 0 | 8.71 | 20-08-2026 |
| 3 | Чатырох падлеткаў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 4 | Людзі з кожным годам размаўляюць усё менш — і гэта бяда | 0 | 10 | 12-04-2026 |
| 5 | В ЛНР в результате удара по автомобилю погибли трое коммунальщиков | 0 | 6.85 | 19-08-2026 |
| 6 | Враг атаковал мирное население в ЛНР: убиты 2 человека, 4 ранены (ФОТО) | -5 | 5 | 26-06-2026 |
| 7 | В ЛНР украинские дроны атаковали машину МЧС. Погиб один человек и ранены пять | -5 | 7 | 20-07-2026 |
| 8 | В ЛНР за сутки погиб один человек, еще трое ранены в результате атак ВСУ | 0 | 9.15 | 30-07-2026 |
| 9 | В Дагестане объявили опасность атаки беспилотников | 0 | 0 | 11-11-2025 |