Новае маштабнае даследаванне ўскрыла важныя заканамернасці для ўсёй сістэмы навукі — у тым ліку і для беларускай.

Як піша Tagesspiegel, група навукоўцаў Чыкагскага ўніверсітэта прааналізавала публікацыі 12,5 мільёна даследчыкаў за перыяд з 1960 па 2020 год. Аўтары ацэньвалі не проста колькасць прац, а іх уплыў на развіццё навукі.
Асноўным крытэрыем стала тое, як часта калегі спасылаліся на тую ці іншую публікацыю і ці адсоўвала яна на другі план ранейшыя тэорыі. Калі новы артыкул прыцягвае агульную ўвагу, а пра старыя працы пачынаюць забываць — гэта сведчыць пра сапраўдны прарыўны характар адкрыцця.
Аналіз, прадстаўлены ў часопісе Science, пацвердзіў: узрост адыгрывае істотную ролю. Маладыя навукоўцы часцей ствараюць працы, якія змяняюць мадэлі мыслення.
Пры гэтым гаворка ідзе не пра біялагічны ўзрост, а пра акадэмічны — час, які прайшоў пасля першай публікацыі. Напрыклад, «акадэмічнае жыццё» Альберта Эйнштэйна пачалося ў 1901 годзе, калі яму было 22 гады. А ўжо праз чатыры гады ён апублікаваў тэорыю адноснасці, якая кардынальна змяніла разуменне Сусвету.
Навуковы працэс як аб'ект даследаванняСтарэйшыя навукоўцы не становяцца менш важнымі для навукі — яны проста змяняюць вектар сваёй крэатыўнасці. Абапіраючыся на велізарны багаж ведаў, яны па-майстэрску камбінуюць існыя тэорыі. Гэта адлюстроўваецца і ў іх паводзінах: даследчыкі ў паважным акадэмічным узросце часцей спасылаюцца на класічныя працы (аўтары называюць гэта «эфектам настальгіі»).
Маладзейшыя ж больш адкрытыя да новых прац, у тым ліку з сумежных галін. Менавіта спалучэнне гэтых двух тыпаў творчасці робіць навуку жывой: маладосць прыносіць радыкальныя змены, а вопыт дапамагае іх сістэматызаваць.
Аўтары даследавання таксама адзначаюць, што на творчасць моцна ўплывае сама арганізацыя сістэмы. Напрыклад, у ЗША навукоўцы робяць прарыўныя адкрыцці ў сярэднім праз 13 гадоў пасля пачатку кар’еры. У Германіі гэта адбываецца на паўтара года раней, але агульная колькасць прарыўных ідэй там ніжэйшая.
Адной з прычын запаволення старэйшых навукоўцаў можа быць адміністрацыйная нагрузка: рэцэнзаванне, кіраванне кафедрамі і праца са студэнтамі.
Але важная і дзяржаўная палітыка. Так, у ЗША пасля адмены абавязковага выхаду на пенсію ва ўніверсітэтах колькасць старэйшых кадраў вырасла, але колькасць прарыўных адкрыццяў знізілася.
Каманда Эванса раіць, каб інавацыйная палітыка ўлічвала, як грантавая падтрымка, прынцыпы пабудовы навуковай кар’еры і пенсійны ўзрост уплываюць на акадэмічны ўзрост даследчыкаў.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Paradas y paradojas | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 2 | Гэтыя адкрыцці могуць стаць сапраўды прарыўнымі ў дасягненні даўгалецця | 0 | 10 | 01-05-2026 |
| 3 | Людзі з кожным годам размаўляюць усё менш — і гэта бяда | 0 | 10 | 12-04-2026 |
| 4 | La paradoja de los incongruentes | 0 | 10 | 01-08-2026 |
| 5 | La paradoja de los incongruentes | 0 | 10 | 01-08-2026 |
| 6 | Раман пра развод, які шмат можа сказаць пра сучасных жанчын | 0 | 8.1 | 10-08-2026 |
| 7 | Гутарка з дызайнеркай, якая стварае самыя моцныя пратэсныя плакаты — але на суткі трапіла за падораныя пенсіянерам кветкі | 0 | 10 | 12-12-2020 |
| 8 | У адносінах бывае чатыры віды хлусні — але фінал адзін і той жа | 0 | 10 | 09-08-2026 |
| 9 | Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі | 0 | 10 | 07-05-2026 |
| 10 | Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца | 0 | 6.4 | 16-06-2026 |