У Навагрудку зарэгістравалі некамерцыйную арганізацыю «Мемарыяльны музей Халакосту і яўрэйскага супраціву». Новая ўстанова стане працягам дзейнасці Музея яўрэйскага супраціву, размешчанага на тэрыторыі былога навагрудскага гета. Праект прадугледжвае стварэнне міжнароднага мемарыяльнага, адукацыйнага і даследчага цэнтра, піша «Радыё Свабода».

Музей будзе расказваць пра адну з найбольш значных старонак гісторыі Другой сусветнай вайны — уцёкі вязняў Навагрудскага гета праз падземны тунэль 26 верасня 1943 года. Гэтая аперацыя лічыцца самым масавым і адным з найбольш паспяховых актаў яўрэйскага супраціву ў акупаванай Еўропе.

Асобнае месца ў экспазіцыі адвядуць гісторыі партызанскага атрада братоў Бельскіх, які дзейнічаў у ваколіцах Навагрудка. Атрад выратаваў каля 1 200 яўрэяў, прымаючы не толькі ўзброеных байцоў, але і дзяцей, жанчын, старых і ўсіх, хто шукаў ратунку.
Абноўлены музей будзе працаваць у фармаце дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Памяшканне ўжо выкупіў беларускі інвестар («Наша Ніва» пісала пра гэтую задуму, якая выклікала спрэчкі), а рэалізацыя праекта разлічаная на тры гады. Навуковым кіраўніком праекта стане праўладны гісторык-дэпутат Ігар Марзалюк, які адзначыў, што галоўная задача музея — захаваць памяць пра трагедыю Халакосту і ўнёсак беларускіх яўрэяў у гісторыю краіны без замоўчванняў і скажэнняў.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Веткаўскую калекцыю чаканных акладаў на абразы ўпершыню прадставяць у Нацыянальным мастацкім музеі | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 2 | Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае | 0 | 10 | 18-06-2026 |
| 3 | Навукоўцы прапануюць аднавіць Аральскае мора і зарабіць на гэтым | 0 | 10 | 22-08-2026 |
| 4 | На Северном Кавказе откроют Первый музей Гражданской войны | 0 | 0 | 12-11-2025 |
| 5 | В Вологде отреставрируют Дом-музей Петра I | 0 | 0 | 03-03-2023 |
| 6 | На базе музея "Дорога жизни" хотят создать комплекс, посвященный Ленинградской битве | 0 | 0 | 23-12-2021 |
| 7 | Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой | 0 | 10 | 30-05-2026 |
| 8 | На Камчатке при господдержке создадут музей воинской славы | 0 | 0 | 12-08-2020 |
| 9 | Путин поддержал идею создать музей освобождения Курской области от ВСУ | 0 | 0 | 21-05-2025 |
| 10 | В Запорожской области планируют открыть музей Федора Конюхова | 0 | 0 | 17-11-2022 |