Расійская спявачка вучыцца завочна ў недзяржаўным Інстытуце сучасных ведаў у Мінску. Спецыяльнасць — «музычнае мастацтва».

— Я перыядычна прыязджаю, раз на паўгода, і мы сустракаемся з выкладчыкамі, яны задаюць пытанні. Я насамрэч рыхтуюся, бо здала гісторыю Беларусі на адзнаку «васьмёрка», — прыводзіць яе словы «Камсамолка».
Пры гэтым у дасягненні такога выніку спявачцы дапамагло яе гастрольнае жыццё: «Я сапраўды вельмі часта бываю ў Беларусі, была ў многіх гарадах і па магчымасці стараюся пачытаць у інтэрнэце гісторыю горада — год заснавання, колькасць насельніцтва. Увогуле, мне гэта цікава. Таму лічу, што адзнака была заслужанай».
Раней Буланава расказвала, што падштурхнула яе паступіць у ВНУ: «Гэта для душы, але і для будучага звання «Народны артыст» таксама добра. І ўвогуле, мне вельмі цікавыя гэтыя дысцыпліны. Мне сапраўды гэта падабаецца. Я нават проста сяджу ў інтэрнэце і шмат чытаю артыкулаў на гэтую тэму».
Спявачка таксама расказвала, што яе цягне да ведаў. Паводле яе слоў, такія напрамкі, як псіхалогія, гісторыя мастацтва, гісторыя жывапісу, яна планавала вывучаць ужо даўно. Аднак шчыльны гастрольны графік не даваў такой магчымасці. Цяпер жа навучанне для спявачкі арганізавалі па індывідуальнай праграме.
— Я буду перыядычна прыязджаць у Мінск, сустракацца з выкладчыкамі, — расказвала Таццяна.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ | 0 | 10 | 09-04-2026 |
| 2 | Восем анлайн-сэрвісаў для вывучэння беларускай мовы на прасунутым узроўні | 0 | 21.11 | 07-04-2026 |
| 3 | Беларуская рэжысёрка перамагла з кароткаметражкай на Кракаўскім кінафестывалі | 0 | 10 | 11-06-2026 |
| 4 | У Мінску п'яная школьніца пашкодзіла ўваходныя дзверы ў будынак | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 5 | Габрэіца: выявілася, па-беларуску пісалі і чацвёртым алфавітам, і ім карысталіся чарнакніжнікі | 0 | 16.53 | 25-05-2026 |
| 6 | Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту | 0 | 8.26 | 28-06-2026 |
| 7 | Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ | 0 | 10 | 29-01-2026 |
| 8 | Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна | 0 | 11.48 | 05-08-2026 |
| 9 | Прафесійная актрыса з Бабруйска пакінула тэатр і стала дзіцячай медсястрой | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 10 | Тихановская заявила о готовности стать в Белоруссии национальным лидером | 0 | 0 | 17-08-2020 |