У Мінску 17‑гадовая школьніца ў стане моцнага алкагольнага ап’янення пашкодзіла ўваходныя дзверы ў будынак. Цяпер ёй вынеслі прысуд, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае
Дзяўчына не прыйшла начаваць дадому, а разам з сяброўкай пайшла ў госці да знаёмых, з якімі яны напярэдадні пазнаёміліся ў інтэрнэце. Пазней маці школьніцы патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што яе дачка ўчыніла хуліганства. Праз моцнае алкагольнае ап’яненне дзяўчыну даставілі ў таксікалагічнае аддзяленне бальніцы.
Паводле запісаў камер відэаназірання, позна ўначы школьніца не менш за 28 разоў ударыла рукамі і нагамі па ўваходных дзвярах будынка на вуліцы Ігара Лучанка. Акрамя таго, яна выкарыстоўвала для гэтага кавалак тратуарнай пліткі. У выніку дзверы былі пашкоджаныя, а ўладальніку будынка нанеслі шкоду на 553,93 рубля.
У дачыненні да дзяўчыны завялі крымінальную справу. У судзе яна цалкам прызнала віну і раскаялася ў зробленым. Бацькі школьніцы кампенсавалі нанесеную шкоду.
Дзяўчына раней не мела судзімасцяў і да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, але ўжо трапляла ў поле зроку міліцыі праз распіццё алкаголю.
Суд прызнаў яе вінаватай у хуліганстве. З улікам непаўналетняга ўзросту замест пакарання да школьніцы прымянілі выхаваўчую меру: на тры месяцы ёй абмежавалі свабоду правядзення вольнага часу. У гэты перыяд ёй забаронена знаходзіцца па-за домам з 21:00 да 6:00.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі | 0 | 19.09 | 03-07-2026 |
| 2 | Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе | 0 | 10 | 02-07-2026 |
| 3 | У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў на хаду | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 4 | Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку» | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 5 | Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў | 0 | 10 | 20-07-2026 |
| 6 | Космонавты с борта МКС поздравили учеников и учителей с Днем знаний | 0 | 0 | 31-08-2021 |
| 7 | В Минске женщины выстроились в "цепь солидарности" на площади Независимости | 0 | 0 | 28-08-2020 |
| 8 | Пожарно-тактическое занятие в прошло в школе Мценского района | 0 | 9.96 | 07-08-2026 |
| 9 | Копейские спасатели научили школьников правилам пожарной безопасности | 5 | 7 | 04-06-2026 |
| 10 | В Минске сотни девушек с цветами провели акцию в знак солидарности с оппозицией | 0 | 0 | 12-08-2020 |