Цэнтр Мінска зноў прыцягвае да сябе ўладальнікаў рэдкіх аўтамабіляў. Гэтым разам рэдкую машыну заўважылі ў гістарычным раёне каля будынка № 9 па вуліцы Карла Маркса, піша Blizko.by.

У аб'ектыў трапіў класічны амерыканскі аўтамабіль Mercury Eight Convertible Sedan (прыблізна 1940 года выпуску), які вылучаецца элегантным рэтра-дызайнам. Аўтамабіль часта трапляў у кіно — напрыклад, на ім ездзілі сябры героя Джона Траволты з мюзікла «Брыялін».

Кошт Mercury Eight Convertible Sedan на сусветным рынку калекцыйных аўто звычайна складае ад 25 тысяч да 60 тысяч даляраў, у залежнасці ад стану, а рэдкія адрэстаўраваныя экзэмпляры або кастамы могуць перавышаць 95—160 тысяч даляраў.

Дарэчы, гэта не першы амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў, які бачылі ў беларускай сталіцы. Раней на той жа вуліцы заўважылі рэтра-мадэль DeSoto Custom 1946 года выпуску. Аднак, у адрозненне ад свайго «брата», той аўтамабіль быў хутчэй музейным аб'ектам, а ягоны гаспадар збіраў грошы на яго аднаўленне.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Машына як у Сінатры і Пікаса. У Мінску заўважылі вельмі рэдкі рэтра-мерсэдэс на хаду | 0 | 15.26 | 13-08-2026 |
| 2 | У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 3 | У Мінску заўважылі велізарны кібер-уседарожнік, які ўмее разварочвацца як танк | 0 | 10 | 29-07-2026 |
| 4 | Па Мінску раз'язджае Volkswagen Polo, ад якога дрыжаць вокны | 0 | 10 | 28-07-2026 |
| 5 | У Мінску заўважылі рэдкі суперкар McLaren. Такіх усяго 765 у свеце | 0 | 16.53 | 29-05-2026 |
| 6 | «Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам? | 0 | 8.52 | 03-06-2026 |
| 7 | Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны | 0 | 10 | 11-06-2026 |
| 8 | «Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 9 | У Мінску паставілі яшчэ адзін зарадны хаб для электрамабіляў | 0 | 10 | 29-05-2026 |
| 10 | Госць з Расіі ў Мінску ўзяў у арэнду машыну — ганяў так, што штрафаў пакінуў ажно на 1215 рублёў | 0 | 15.56 | 31-05-2026 |