«Да таго ж гэта выдатна развівае мазгі — усім раю».

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва
«У Беларусі няма беларускамоўнай вышэйшай адукацыі, звычайна ўсе прадметы па-расейску. Гэта значыць, што, каб весці канспекты на сваёй мове, трэба падчас лекцыі паспяваць імгненна перакладаць у галаве лектара і адразу запісваць. Але я пайшоў далей і стаў канспектаваць расейскамоўныя лекцыі… беларускай лацінкай) Люблю прыватнасць, — ніхто не стане чытаць. І развівае мазґі — усім раю))», — заўважыў Ілля Сіўцоў у сваім пасце ў трэдс.

Гісторыя Іллі не толькі сабрала паўтысячы лайкаў, але і выклікала хвалю ўспамінаў сярод карыстальнікаў. Многія пачалі дзяліцца ўласным досведам выкарыстання беларускай мовы ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях.
«Калі вучыўся ў БНТУ, таксама амаль усе лекцыі канспектаваў на беларускай мове (але не лацінкай:)). Па выніку ані ў каго не было сумневаў аб прыналежнасці канспекту», — згадвае адзін з каментатараў. Іншы дадае: «Я таксама)) і не ўсе бралі спісаць))».

Былі і тыя, хто выкарыстоўваў мову для напісання шпаргалак:
«Я пісала беларускамоўныя «бомбы» па пілязопіі, — жартаўліва расказвае дзяўчына. — На экзамене пілёзап іх зацаніў. Пажаліўся, што калі хацеў перакласці свой курс, то не знайшлося жадаючых, паставіў 9».

Некаторыя каментатары з настальгіяй згадалі часы, калі беларуская мова ў вышэйшай школе была нормай: «Скончыла філфак БДУ ў 2011-м. Усе прадметы, акрамя рускай мовы/літаратуры і розных там паліталогій (але такіх прадметаў мала было), выкладалі па-беларуску. Дыплом таксама пісалі і абаранялі па-беларуску. Добрыя былі часы».

Згадвалі і выкладчыкаў, якія запомніліся: «Генадзь Міхайлавіч Хвясько ў БДТУ тэарэтычную механіку выкладаў па-беларуску. Падручнікі таксама пісаў на мове».

Адзін з карыстальнікаў адзначыў, што сінхронны пераклад складаных дысцыплін патрабуе высокага ўзроўню валодання мовай, і выказаў сваё захапленне аўтарам трэдса:
«Ва ўніверсітэце культуры частка прадметаў выкладалася па-беларуску: міфалогія, этнаграфія, колеразнаўства і іншае. Але калі б мне давялося перакладаць канспект па філасофіі на беларускую, я б звар'яцела, улічваючы, што лектар тупа надыктоўваў незразумелыя тэзісы. Вось гэта ў вас імпэт, мая павага!»

Праўда, не для ўсіх шлях да мовы быў простым. Адзін з удзельнікаў дыскусіі падзяліўся шчырай гісторыяй пра тое, як спрабаваў цалкам перайсці на беларускую ў школе:
«А я ў гэтым [годзе] пачаў цалкам размаўляць па-беларуску ў школе, на ўсіх уроках і з усімі. Беларускую, на шчасце, ведаю вельмі добра, таму не цяжка было. Але, на вялізны жаль, здаўся. Зразумеў, што цяжка камунікаваць па-беларуску, калі ўсе па-расейску. Спадзяюся, што ўсё ж хопіць маральнай моцы і я змагу зноў пачаць рабіць усё па-беларуску, але ўжо ва ўсім жыцці». Яго допіс сабраў гару падабаек.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Соратница Тихановской Мария Колесникова прибыла на митинг оппозиции в Минске | 0 | 0 | 16-08-2020 |
| 2 | «У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ | 0 | 10 | 09-06-2026 |
| 3 | Дашкевіч расказаў, як выхоўвае дзяцей беларускамоўнымі | 0 | 10 | 05-04-2026 |
| 4 | Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў | 0 | 10 | 20-07-2026 |
| 5 | Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр | 0 | 10 | 23-06-2026 |
| 6 | Кандидат в президенты Белоруссии Тихановская призвала сторонников защитить свой выбор | 0 | 0 | 19-07-2020 |
| 7 | Тихановская объявила себя единственным "лидером, который избран белорусским народом" | 0 | 0 | 23-09-2020 |
| 8 | Тихановская призвала рабочих Белоруссии продолжать и расширять забастовки | 0 | 0 | 21-08-2020 |
| 9 | Лукашенко заявил, что Тихановская сама просила помочь ей выехать из страны | 0 | 0 | 09-10-2020 |
| 10 | Тихановская обратилась с просьбой к США по поводу Лукашенко | 0 | 5 | 10-07-2026 |