Беларуская мадэль Аляксандра Батура ўзяла ўдзел у Тыдні высокай моды ў Парыжы: дзяўчына выйшла на подыум, прэзентуючы калекцыю Chanel вясна—лета 2026.
Аляксандра супрацоўнічае з міжнародным агенцтвам Women Management Milano, якое прэзентуе адных з самых зорных мадэляў свету: напрыклад, Наомі Кэмпбэл і Наталлю Полі.

Аляксандра Батура на подыуме і ў грымёрцы. Фота: інстаграм @baturaliaksandra

Раней 21‑гадовая беларуска здымалася для Dolce&Gabbana, MM6 Maison Margiela, Louis Vuitton, з’яўлялася на вокладках часопісаў L’Officiel, Cosmopolitan, Vogue.
Аляксандра жыве ў Мінску і супрацоўнічае з мадэльным агенцтвам Нагорнага. У мадэлінгу яна ўжо 8 гадоў.
«Калі ўжо гэта год беларускай жанчыны, то лепш такі», —пракаментавалі падзею ў тэлеграм-канале пра цікавосткі беларускай і сусветнай моды «Гарпій базар».

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ | 0 | 10 | 03-08-2026 |
| 2 | Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі | 0 | 10 | 12-04-2026 |
| 3 | Ніколь Кідман станцавала пад хіт беларускага гурта | 0 | 10 | 03-06-2026 |
| 4 | Беларуская спявачка Рыта Дакота выступіць на фестывалі з «харошымі рускімі» | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 5 | Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы | 0 | 10 | 25-02-2026 |
| 6 | На «Беларуськаліі» загінуў рабочы | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 7 | Затрыманая ў Расіі беларуска патлумачыла, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расіі і зямных законаў | 0 | 15.62 | 18-08-2026 |
| 8 | Беларуская рэжысёрка перамагла з кароткаметражкай на Кракаўскім кінафестывалі | 0 | 10 | 11-06-2026 |
| 9 | Прафесійная актрыса з Бабруйска пакінула тэатр і стала дзіцячай медсястрой | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 10 | Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў | 0 | 10 | 20-07-2026 |