Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«ШокінгКульт» на барахолаўцы: Максім Жбанкоў прэзэнтаваў сваю новую кнігу на Кальварыйскім рынку ў Вільні

Дата публикации: 01-08-2026 18:36:06

Культуроляг, мэдыякрытык і аўтар кнігі «ШокінгКульт. Кніга перамен» Максім Жбанкоў абраў для прэзэнтацыі сваёй новай кнігі нечаканае месца — віленскую таўкучку на Кальварыйскім рынку. Побач з прадаўцамі старога посуду, кружэлак і савецкай парцаляны ён разважае пра культурны дызайн, беларускую ідэнтычнасьць і жыцьцё пасьля 2020-га.
Кніга пра выклікГэта трэцяя кніга Максіма Жбанкова, але, як ён сам тлумачыць, яна прынцыпова інакшая ад папярэдніх дзьвюх.
«Першыя мае дзьве працы — гэта былі такія звычайныя працы культурнага аналітыка, саркастычнага, вострага, аналітычнага, але назіральніка за падзеямі з пэўнай дыстанцыі. А вось «ШокінгКульт. Кніга перамен» абсалютна іншая, бо гэта тое, што я зразумеў, убачыў і перажыў асабіста».
Паводле аўтара, гэта спроба зразумець цяперашні зламаны час і знайсьці ў ім нейкія свае фарматы існаваньня.
Чаму менавіта барахолаўкаПрэзэнтацыя праходзіць на Кальварыйскім рынку ў вінтажнай краме Šuplėda („Шуфляда“). Аўтар прынёс на продаж валізку з дарагімі сэрцу артэфактамі: боты, музычныя альбомы, паштоўкі і кнігі з асабістай бібліятэкі.
Выбар месца для прэзэнтацыі Жбанкоў тлумачыць не як жэст, а як прынцыповую пазыцыю.
«Гэта абсалютна невыпадкова. Бо, па-першае, я вельмі люблю барахолаўкі. Для мяне гэта шанец сустрэцца з рэчамі, якіх ты ніколі ня бачыў, пра якія ты ніколі ня думаў, што яны табе патрэбныя, а тут паўстаюць такія нечаканыя мэтчы. Па-другое, барахолаўка — гэта людзі, шанец на біс: там можна дабраць той цеплыні, якой табе не стае», — кажа ён.
Ёсьць і трэці, больш канцэптуальны ўзровень. Аўтар тлумачыць, што нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч пазначыла існаваньне беларусаў як шмат у чым людзей сэканд-хэнд.
«Пэрыядычна я сам сябе адчуваю такім сэканд-хэндам, на шчасьце, прыдатным для далейшага спажываньня. Бо ў сытуацыі такой тэхнічнай рэлякацыі (не люблю слова «выгнаньне») мы існуем як рэчы, якія страцілі свой першасны сэнс і статус. І гэта таксама сытуацыя барахолаўкі — у добрым сэнсе гэтага слова», — кажа ён.
Ад YouTube да кнігіГісторыя кнігі пачалася яшчэ ў Менску ў 2020 годзе. «Да мяне зьвярнуліся зь нечаканай прапановай падумаць пра YouTube-праект», — кажа Максім Жбанкоў.
Праект працягваўся чатыры сэзоны. «Чатыры гады напружанай, цікавай, інтэнсіўнай працы, калі я сам сабе быў аўтарам, фактычна рэжысэрам, райтэрам і канцэптуальным кіраўніком», — кажа Жбанкоў. Ідэя кнігі нарадзілася з водгукаў калег: «Усё так шчыльна, хочацца спыніцца, пераматаць і пераслухаць. Зрабі кніжку». Лёгіка простая, кажа Жбанкоў, да кніжкі можна вярнуцца, кніжка заўсёды з табой побач.
Кніга выйшла ў выдавецтве «Мяне няма». «Мы працуем у фармаце пост-фікшану, выдаем моцнае аўтарскае выказваньне наўздагон падзеям, а ня ў якасьці пераказу, ці камэнтару, ці рэпартажу наўпрост», — кажа Максім Жбанкоў.
Стан беларускай культуры сёньня«Я не шукаў новай гармоніі, бо яе ня можа быць. Я не шукаў новага парадку, бо яго не існуе. Папярэдняя структура адносна камфортнага існаваньня культурніцкіх ініцыятываў і праектаў аказалася цалкам страчанай, а культурная прастора сёньня — мазаічная, дэцэнтралізаваная і дэструктураваная, раскіданая па краінах і кантынэнтах», — адказвае Жбанкоў на пытаньне пра стан беларускай культуры сёньня.
Але менавіта ў гэтым, уважае аўтар, ёсьць вызваленьне ад «інэрцыі этнацэнтрычнага падыходу да рэчаў».
«Высьвятляецца, што беларусам можна быць паўсюль. Беларускасьць — гэта ня проста мова, ня проста вышыванка, ня проста веданьне ўсіх трэкаў «Народнага альбому» і прыхільнасьць да Сьвятланы Ціханоўскай. Беларускасьць — гэта пэўнае стаўленьне да рэчаў, і я яго параўноўваю з самурайскай філязофіяй жыцьця. Калі разумееш, што шчасьце — гэта рух, што сытуацыі мяняюцца штодня, што цудаў няма і ня будзе. І ў гэтай сытуацыі існаваньня без падстрахоўкі ёсьць сапраўдная моц беларускасьці», — тлумачыць ён.
Галоўнае дасягненьне ў такой сытуацыі, паводле Жбанкова, — гэта блізкія людзі. Сваю каманду ён называе «шалёным бэндам караля Стаха».
«Калі б у мяне не было сяброў і калегаў, зь якімі мы зараз жывем, працуем, марым, напэўна, не было б ня толькі гэтай кніжкі, а можа, і маёй прысутнасьці на гэтым сьвеце», — кажа Максім Жбанкоў.


Основное содержимое страницы с новостью.

Культуроляг, мэдыякрытык і аўтар кнігі «ШокінгКульт. Кніга перамен» Максім Жбанкоў абраў для прэзэнтацыі сваёй новай кнігі нечаканае месца — віленскую таўкучку на Кальварыйскім рынку. Побач з прадаўцамі старога посуду, кружэлак і савецкай парцаляны ён разважае пра культурны дызайн, беларускую ідэнтычнасьць і жыцьцё пасьля 2020-га.

Кніга пра выклік

Гэта трэцяя кніга Максіма Жбанкова, але, як ён сам тлумачыць, яна прынцыпова інакшая ад папярэдніх дзьвюх.

Максім Жбанкоў

Максім Жбанкоў

«Першыя мае дзьве працы — гэта былі такія звычайныя працы культурнага аналітыка, саркастычнага, вострага, аналітычнага, але назіральніка за падзеямі з пэўнай дыстанцыі. А вось «ШокінгКульт. Кніга перамен» абсалютна іншая, бо гэта тое, што я зразумеў, убачыў і перажыў асабіста».

Паводле аўтара, гэта спроба зразумець цяперашні зламаны час і знайсьці ў ім нейкія свае фарматы існаваньня.

Чаму менавіта барахолаўка

Прэзэнтацыя праходзіць на Кальварыйскім рынку ў вінтажнай краме Šuplėda („Шуфляда“). Аўтар прынёс на продаж валізку з дарагімі сэрцу артэфактамі: боты, музычныя альбомы, паштоўкі і кнігі з асабістай бібліятэкі.

Выбар месца для прэзэнтацыі Жбанкоў тлумачыць не як жэст, а як прынцыповую пазыцыю.

«Гэта абсалютна невыпадкова. Бо, па-першае, я вельмі люблю барахолаўкі. Для мяне гэта шанец сустрэцца з рэчамі, якіх ты ніколі ня бачыў, пра якія ты ніколі ня думаў, што яны табе патрэбныя, а тут паўстаюць такія нечаканыя мэтчы. Па-другое, барахолаўка — гэта людзі, шанец на біс: там можна дабраць той цеплыні, якой табе не стае», — кажа ён.

Рэчы Максіма Жбанкова на продаж

Рэчы Максіма Жбанкова на продаж

Ёсьць і трэці, больш канцэптуальны ўзровень. Аўтар тлумачыць, што нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч пазначыла існаваньне беларусаў як шмат у чым людзей сэканд-хэнд.

«Пэрыядычна я сам сябе адчуваю такім сэканд-хэндам, на шчасьце, прыдатным для далейшага спажываньня. Бо ў сытуацыі такой тэхнічнай рэлякацыі (не люблю слова «выгнаньне») мы існуем як рэчы, якія страцілі свой першасны сэнс і статус. І гэта таксама сытуацыя барахолаўкі — у добрым сэнсе гэтага слова», — кажа ён.

Ад YouTube да кнігі

Гісторыя кнігі пачалася яшчэ ў Менску ў 2020 годзе. «Да мяне зьвярнуліся зь нечаканай прапановай падумаць пра YouTube-праект», — кажа Максім Жбанкоў.

Праект працягваўся чатыры сэзоны. «Чатыры гады напружанай, цікавай, інтэнсіўнай працы, калі я сам сабе быў аўтарам, фактычна рэжысэрам, райтэрам і канцэптуальным кіраўніком», — кажа Жбанкоў. Ідэя кнігі нарадзілася з водгукаў калег: «Усё так шчыльна, хочацца спыніцца, пераматаць і пераслухаць. Зрабі кніжку». Лёгіка простая, кажа Жбанкоў, да кніжкі можна вярнуцца, кніжка заўсёды з табой побач.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Мяне няма». «Мы працуем у фармаце пост-фікшану, выдаем моцнае аўтарскае выказваньне наўздагон падзеям, а ня ў якасьці пераказу, ці камэнтару, ці рэпартажу наўпрост», — кажа Максім Жбанкоў.

Кнігі выдавецтва «Мяне няма»

Кнігі выдавецтва «Мяне няма»
Стан беларускай культуры сёньня

«Я не шукаў новай гармоніі, бо яе ня можа быць. Я не шукаў новага парадку, бо яго не існуе. Папярэдняя структура адносна камфортнага існаваньня культурніцкіх ініцыятываў і праектаў аказалася цалкам страчанай, а культурная прастора сёньня — мазаічная, дэцэнтралізаваная і дэструктураваная, раскіданая па краінах і кантынэнтах», — адказвае Жбанкоў на пытаньне пра стан беларускай культуры сёньня.

Але менавіта ў гэтым, уважае аўтар, ёсьць вызваленьне ад «інэрцыі этнацэнтрычнага падыходу да рэчаў».

«Высьвятляецца, што беларусам можна быць паўсюль. Беларускасьць — гэта ня проста мова, ня проста вышыванка, ня проста веданьне ўсіх трэкаў «Народнага альбому» і прыхільнасьць да Сьвятланы Ціханоўскай. Беларускасьць — гэта пэўнае стаўленьне да рэчаў, і я яго параўноўваю з самурайскай філязофіяй жыцьця. Калі разумееш, што шчасьце — гэта рух, што сытуацыі мяняюцца штодня, што цудаў няма і ня будзе. І ў гэтай сытуацыі існаваньня без падстрахоўкі ёсьць сапраўдная моц беларускасьці», — тлумачыць ён.

Галоўнае дасягненьне ў такой сытуацыі, паводле Жбанкова, — гэта блізкія людзі. Сваю каманду ён называе «шалёным бэндам караля Стаха».

«Калі б у мяне не было сяброў і калегаў, зь якімі мы зараз жывем, працуем, марым, напэўна, не было б ня толькі гэтай кніжкі, а можа, і маёй прысутнасьці на гэтым сьвеце», — кажа Максім Жбанкоў.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Закаханы ў беларускую мову матэматык і сьвятар. 100 гадоў Аляксандру Надсану010.6308-08-2026
2Як талібы выкарыстоўваюць Лукашэнку. 150 год гісторыі роду Мілінкевічаў08.7221-08-2026
3Людзі ці нелюдзі? Паразмаўлялі з былымі палітзьняволенымі пра сьледчых, якія вялі іх справы06.5618-08-2026
4Кожнае рашэньне аб нармалізацыі з Захадам Менск мусіць узгадняць з Масквой, — палітоляг Казакевіч08.7623-10-2025
5«Дом, у якім…» Марыям Петрасян — расказваем пра культавую для пакалення 2010‑х кнігу-бестселер, якую пераклалі на беларускую мову01030-06-2026
6У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве07.925-05-2026
7«Нязломны дух і прага справядлівасьці». Расказваем пра беларускую паэтку Зінаіду Бандарыну, якую цанілі Купала і Гарэцкі08.4817-08-2026
8Тлумачым з Гурневічам. Чаму ўборачную ў Беларусі ператвараюць у цырк08.9506-08-2026
9«Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь01003-05-2026

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 6.83. Источник: www.svaboda.org.