У жніўні ў пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча выходзяць адразу дзьве кнігі — новы беларускі раман «Падземныя пераходы» і «Сабакі Эўропы» у польскім перакладзе.
У жніўні ў пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча выходзяць адразу дзьве кнігі — новы беларускі раман «Падземныя пераходы» і «Сабакі Эўропы» у польскім перакладзе.
Як адзначыў Альгерд Бахарэвіч для «ПіКа Свабоды», гэта дзьве вельмі важныя для яго кнігі.
«Новы беларускі этраман „Падземныя пераходы“ выходзіць у выдавецтве Янушкевіч і ўжо зусім хутка 27 і 28 жніўня ў Варшаве на кніжным клубе мы абмяркуем гэты раман з чытачамі. Яшчэ адна важная падзея — гэта выклад майго галоўнага твора рамана „Сабакі Эўропы“ у польскім перакладзе. Гэта вельмі вялікая для мяне падзея. Я вельмі рады, што сьвет „Сабакаў Эўропы“ цяпер загучыць па-польску. Кнігу пераклала Яана Бэрнатовіч. Раман выходзіць у адным з найлепшых і самых вядомых у Эўропе польскіх выдавецтваў Wydawnictwo Literackie. З 9 верасня кніжка будзе ў продажы і 15 верасьня мы ў Варшаве ладзім вялікую прэзэнтацыю польскіх „сабакаў“».
Як анансуе твор «Кнігаўка», «галоўныя героі рамана, сямейная пара беларусаў з Бэрліна, нечакана даведваецца пра запуск у Беларусі спэцыяльнай дзяржаўнай Праграмы. На месца людзей, якія выехалі з краіны і не могуць вярнуцца, перасяляюць жыхароў расейскай „глыбінкі“. Ня проста перасяляюць, а прысвойваюць ідэнтычнасьць зьехаўшых — надаюць тыя ж імёны і прозьвішчы, пашпарты, уладкоўваюць на папярэднія рабочыя месцы, засяляюць у кватэры былых насельнікаў».
Выдавецтва «Янушкевіч» называе раман «Падземныя пераходы» «дзёрзкім поглядам на рэчаіснасьць». Рэдактар кнігі — Сяргей Шупа, вокладку аформіў мастак Сяргей Шабохін.
«Сабакі Эўропы» па-польску
«Сабакі Эўропы» па-польску выходзяць у кракаўскім Wydawnictwo Literackie. Паводле Бахарэвіча вокладку для польскіх «Сабакаў» зрабіла тая самая каманда, якая ў 2024-м рабіла вокладку для нямецкага перакладу. «Сабакі Эўропы» — адзін з найбольш вядомых твораў сучаснай беларускай літаратуры. Раман ужо перакладзены на нямецкую і расейскую мовы, паводле Бахарэвіча, цяпер ідзе праца над нарвэскім і дацкім перакладамі. 900-старонкавы раман з шасьці частак «Сабакі Эўропы» выйшаў у 2017 годзе ў менскім выдавецтве «Логвінаў» і быў высока ацэнены крытыкамі. На радзіме Бахарэвіч атрымаў за яго прэмію «Кніга года» Беларускага ПЭН-цэнтра, незалежную Чытацкую прэмію і другую прэмію Ежы Гедройца.
У Беларусі творы Бахарэвіча прызнаныя «экстрэмісцкімі», а частка накладу «Сабакаў Эўропы» была фізычна зьнішчаная.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Напад на беларусаў у Варшаве. ЗША рыхтуюць вызваленьне палітвязьняў? Сьвятароў высылаюць. Навіны 17 жніўня | 0 | 8.21 | 17-08-2026 |
| 2 | Алексиевич анонсировала книгу о событиях в Белоруссии | 0 | 0 | 08-04-2021 |
| 3 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна | 0 | 11.48 | 05-08-2026 |
| 5 | «Беларусізацыя» Касьцёла. Чаму з пачатку года з краіны выслалі каля 20 польскіх ксяндзоў | 0 | 8.06 | 20-08-2026 |
| 6 | У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве | 0 | 7.9 | 25-05-2026 |
| 7 | Закаханы ў беларускую мову матэматык і сьвятар. 100 гадоў Аляксандру Надсану | 0 | 10.63 | 08-08-2026 |
| 8 | Зь беларускіх спартоўцаў-раварыстаў зьнялі ўсе абмежаваньні | 0 | 5 | 05-06-2026 |
| 9 | «Слова „экстрэмізм“ у Беларусі страціла сэнс». Аўтар «Гопнікаў» Уладзімер Казлоў напісаў раман пра менскія 90-я | 0 | 5.62 | 05-08-2026 |