У кнізе толькі спіс аўтараў.
Каля 10 тысяч аўтараў, у тым ліку нобелеўскі лаўрэат Кадзуа Ісігура, аўтар серыі дэтэктываў «Клуб забойстваў па чацвяргах» Рычард Осман, аўтар экранізаваных неашпіёнскіх раманаў «Павольныя коні» і «Па дарозе з могілак» Мік Геран і аўтарка «Яшчэ адной з роду Балейн» Філіпа Грэгары, апублікавалі «пустую» кнігу ў знак пратэсту супраць таго, што кампаніі, якія займаюцца штучным інтэлектам, выкарыстоўваюць іх творы без дазволу, піша The Guardian.

Фота: downthetubes.net
У «Don’t Steal This Book» («Не крадзі гэту кнігу») адзіным зместам з’яўляецца спіс іх імёнаў. Асобнікі выдання раздаюць наведвальнікам London Book Fair у аўторак — за тыдзень да таго, як урад Вялікабрытаніі павінен апублікаваць ацэнку эканамічных наступстваў прапанаваных змен у заканадаўстве аб аўтарскім праве.
Да 18 сакавіка міністры павінны прадставіць ацэнку эканамічнага ўплыву, а таксама справаздачу аб ходзе кансультацый наконт рэформы закона. Усё гэта адбываецца на фоне незадаволенасці творчых прафесіяналаў тым, як іх працы выкарыстоўваюцца кампаніямі штучнага інтэлекту.
Арганізатар кнігі Эд Ньютан-Рэкс, кампазітар і актывіст за абарону аўтарскіх правоў творцаў, заявіў, што індустрыя ШІ «пабудавана на скрадзенай працы… узятай без дазволу і аплаты».
Ён дадаў: «Гэта зусім не бяскрыўднае злачынства — генератыўны штучны інтэлект канкуруе з людзьмі, на чыіх працах ён навучаецца, пазбаўляючы іх сродкаў да існавання. Урад павінен абараніць творчых людзей Вялікабрытаніі і адмовіцца легалізаваць крадзеж творчых работ ШІ-кампаніямі».
«Зусім не неразумна чакаць, што ШІ-кампаніі будуць плаціць за выкарыстанне кніг аўтараў», — сказала пісьменніца Мэлары Блэкман.
Выдаўцы таксама плануюць запусціць ініцыятыву ліцэнзавання для штучнага інтэлекту на London Book Fair.
Сярод тых, хто выступіў супраць паслаблення закона аб аўтарскім праве, — Элтан Джон, які назваў урад «абсалютнымі няўдачнікамі».


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі | 0 | 10 | 14-03-2026 |
| 2 | У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве | 0 | 7.9 | 25-05-2026 |
| 3 | Фядута назваў пяць беларускіх кніг, якія трэба абавязкова прачытаць беларусам і замежнікам | 0 | 10 | 12-07-2026 |
| 4 | Па-беларуску выйшла кніга вершаваных афарызмаў Буды | 0 | 26.67 | 26-05-2026 |
| 5 | Выйшла кніга для дзяцей «Казкі старога лецішча» Марыі Вайцяшонак | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 6 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 7 | На беларускую мову пераклалі кнігу для падлеткаў нігерыйска-ірландскай пісьменніцы | 0 | 10 | 25-05-2026 |
| 8 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 9 | В России промаркируют книгу "Заводной апельсин" | 0 | 10 | 03-08-2026 |