Амаль 300‑старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў,
Кніга ўспамінаў «У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815—1843 гадоў» — гэта пераклад знакамiтых успамiнаў пiсьменнiцы Габрыэлi Пузынi зроблены па арыгінальным тэксце: «Gabrjela z Guntherow Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich: pamietnik z lat 1815 — 1843. Wilno, 1928», паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Пераклад і каментары зрабіў краязнаўца Леанід Лаўрэш. Выдавецтва «Издательские решения».
Амаль 300‑старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў у часе і кантэксце п.п. XIX cт. а таксама лад жыцця краю, спадабаецца шырокаму колу аматараў беларускай старасвеччыны.
Можна замовіць на «Озон» па спасылцы.
Габрыэля Пузыня (1815—1869) — польская пісьменніца і мемуарыстка, падарожніца. Нарадзілася ў Вільні ў сям'і графа Гюнтэра. Выйшла замуж за князя Тадэвуша Пузыню.

Wikimedia Commons
Трымала літаратурны салон у маёнтку мужа Гарадзілава на Маладзечаншчыне, сабрала мастацкую калекцыю, бібліятэку. У 1850‑я г. гасцямі літаратурнага салону Габрыэлі Пузыні былі Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка, Эдвард Жалігоўскі, Уладзіслаў Міцкевіч (сын паэта Адама Міцкевіча).
Пісала па-польску з 12 гадоў, у Вільні з друку выйшлі некалькі яе паэтычных зборнікаў, некаторыя перакладзеныя на беларускую мову.
У канцы жыцця на падставе дзённіка, які вяла з юначых гадоў, уласнай перапіскі і дакументаў і напісала ўспаміны «Мая памяць», даведзеныя да 1867 г. Кніга — панарама жыцця ўсіх слаёў грамадства паўночна-заходняй Беларусі і Вільні.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Вільні пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 2 | Беларус абакраў расійскага вайскоўца | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 3 | Яшчэ васьмёра пацярпелых у ДТЗ у Грузіі беларусаў выпісаныя з бальніц | 0 | 8.26 | 16-08-2026 |
| 4 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 5 | 35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы? | 0 | 20 | 19-08-2026 |
| 6 | IVAN прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні» голым і з ваўком. Дзе гэты хлопец праз 10 гадоў? | 0 | 16.67 | 09-05-2026 |
| 7 | Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў | 0 | 10 | 09-03-2026 |
| 8 | На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала? | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 9 | «Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні | 0 | 15.56 | 06-08-2026 |