Замест звыклай палітры шэрых, чорных і цёмна-сініх колераў дызайнеры прапануюць мужчынам кантрасныя камбінацыі.

Калекцыя вясна—лета 2026 японскага моднага брэнда Kolor, прадстаўленая на Тыдні моды ў Парыжы. Фота: Kolor
Як піша Le Monde, смелыя каляровыя спалучэнні вылучаюць мужчынскія калекцыі вясны і лета 2026 года. Сутнасць простая: яркія, дысанансныя кантрасты, вартыя каробкі з алоўкамі. Пры гэтым гаворка ідзе пра два ўзроўні смеласці: максімальны — калі спалучаюцца колеры, якія раней цяжка было ўявіць разам нават выпадкова, і больш стрыманы — з пастэльнымі акцэнтамі для асцярожных.

Калекцыя Dunhill вясна—лета 2026. Фота: Paul Smith
Пры гэтым фасоны застаюцца класічнымі і зразумелымі — пінжакі, касцюмы, кашулі, скураныя курткі. Змяняецца менавіта палітра. Напрыклад, жоўтая куртка можа спалучацца з ружовым світарам, а ярка-сінюю кашулю можа дапоўніць зялёны пінжак. Форма застаецца традыцыйнай, але колер робіць вобраз больш жывым.

Калекцыя Dior вясна—лета 2026. Фота: Dior
Такім чынам дызайнеры абнаўляюць класічны мужчынскі гардэроб без змены яго асновы. Замест таго, каб эксперыментаваць з канструкцыяй, яны працуюць з колерам.
Ёсць і яшчэ адзін фактар. Сучасная мода існуе ў лічбавай прасторы — у Instagram і TikTok. Яркія каляровыя блокі лепш выглядаюць на фота і відэа, хутчэй прыцягваюць увагу і вылучаюцца ў стужцы. У гэтым сэнсе кантрасныя спалучэнні — гэта яшчэ і спосаб быць заўважаным.

Паказ калекцыі Celine вясна—лета 2026 у Парыжы. Фота: Celine
На фоне рынку, дзе доўгі час дамінавалі нейтральныя базавыя рэчы, колер становіцца сродкам індывідуальнасці. Замест універсальнай «бяспечнай» гамы прапануецца выразнасць і характар.

Калекцыя Prada вясна—лета 2026. Фота: Prada
Гэты трэнд мае і больш шырокае значэнне. У той час як у грамадстве і ў інтэрнэце набіраюць моц рухі, якія настойваюць на жорсткім і вузкім разуменні «сапраўднай мужчынскасці», некаторыя дызайнеры прапануюць іншы наратыў — пра індывідуальнасць, разнастайнасць і свабоду стылю.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | А вось і не ў 20. Калі мужчыны насамрэч дасягаюць піку сэксуальнага жадання? | 0 | 17.69 | 18-02-2026 |
| 2 | Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі | 0 | 10 | 06-08-2026 |
| 3 | Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае | 0 | 10 | 26-03-2026 |
| 4 | Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца | 0 | 10 | 04-06-2026 |
| 5 | Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын | 0 | 10 | 04-03-2026 |
| 6 | Ці праўда, што мужчыны хочуць сэксу больш, чым жанчыны? Даследавалі навукоўцы | 0 | 10 | 30-07-2026 |
| 7 | Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска | 0 | 10 | 10-06-2026 |
| 8 | Месячная норма за два тыдні: самыя дажджлівыя гарады жніўня | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 9 | Skincare for men: How relationships are rewriting male grooming habits | 0 | 6.5 | 26-05-2026 |