Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць!

Дата публикации: 27-04-2026 15:00:46



Основное содержимое страницы с новостью.

Шведскі рэпер Yung Lean зняў незвычайны кліп на свой трэк «STORM» — кароткаметражная антыўтопія пра падлеткавы гвалт, якая ператвараецца ў зачароўвальны візуальны гіпноз. Гэтыя кадры запаланілі сацсеткі.

Рэжысёр і харэограф новага кліпа Yung Lean здолелі стварыць неверагоднае гіпнатычнае па сваёй сіле відовішча, эпіцэнтрам якога стаў хіп-хоп-выканаўца. Кадр з кліпа

Як мы ўжо пісалі раней, біяграфія Юнатана шчыльна звязаная з Беларуссю. У канцы дзевяностых ягоная маці Эльза, якая калісьці сама вырасла ў Савецкім Саюзе ў сям'і вядомай шведскай журналісткі, прыехала працаваць у мінскае прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН, займаючыся пытаннямі правоў чалавека. Яна шчыра хацела, каб у сына было дзяцінства, падобнае да яе ўласнага, таму першай мовай будучага куміра мільёнаў стала менавіта руская.

Разам з імі ў беларускай сталіцы жыў і бацька Юнатана, шведскі пісьменнік Крыстафер Леандоэр, які паспеў наладзіць выдатныя сувязі з нашымі літаратарамі і нават выдаў супольны зборнік перакладаў разам з Рыгорам Барадуліным ды Алесем Разанавым.

Сям'я правяла ў Мінску тры гады, а звычайны савецкі дзевяціпавярховік на вуліцы Пуліхава, дзе яны тады кватаравалі, ператварыўся для фанатаў музыкі ў сапраўднае месца паломніцтва. Дайшло да таго, што калі дом нядаўна перажыў капітальны рамонт і страціў свой аўтэнтычны змрочны выгляд, прыхільнікі музыкі пачалі ладзіць у сеціве пратэсты супраць знішчэння гэтай своеасаблівай «гістарычнай спадчыны».

Новы рэліз з'яўляецца супольнай працай шведскага выканаўцы і французскага электроннага прадзюсара Surkin, які стварае музыку пад псеўданімам GENER8ION. Відэакліп, які ўключае дзве часткі кампазіцыі, пераносіць гледача ў недалёкую будучыню. Банеры ў кадры паведамляюць, што на дварэ 2034 год, а дзеянне разгортваецца ў элітным брытанскім інтэрнаце для хлопчыкаў.

У гэтай школе ёсць толькі падлеткі: герой Хостэда і ўсе астатнія — яго ахвяры. Кадр з кліпа

Тут пануе атмасфера трывогі, дзе дарослыя адсутнічаюць, а ўлада належыць падлеткам. Хостэд выконвае ролю жорсткага задзіры, які трымае ў страху ўсю школу.

Нягледзячы на тое, што спеваку ўжо амаль трыццаць гадоў, ён упісаўся ў вобраз хулігана-школьніка вельмі натуральна, крышачы вышкі 6G, каб пакурыць невядомай пакуль шмалі, здабытай з яе, і калоцячы ды прыніжаючы сваіх лузераў-аднакашнікаў — то бок любога ў гэтай дзіўнай школе, на каго кіне сваё нядобрае вока. 

Першая палова кліпа поўная падлеткавай агрэсіі, увасобленай у героі Хостэда. Кадр з кліпа

Музычныя аглядальнікі аднадушна ацэньваюць кліп як экстраардынарную падзею, адзначаючы, што гэта трывожнае і жорсткае адлюстраванне інтэрнацкага жыцця ў стылі «Уладара мух» трымае гледача ў гіпнатычным напружанні ад першай да апошняй секунды. Гэта свет, дзе няма месца дыялогам, а ўсе эмоцыі перадаюцца праз інстынктыўныя рухі і брутальныя ўчынкі.

Рэжысёрам музычнага кліпа выступіў Рамэн Гаўрас, сын славутага рэжысёра Косты-Гаўраса. Рамэн раней ужо здымаў кліпы для выканаўцаў, такіх як M.I.A., Justice і Jamie xx, а таксама поўнаметражны фільм «Афіна». Гаўрас вядомы сваім уменнем паказваць масавы хаос і вулічны гвалт так, што ад гэтага немагчыма адарваць вачэй.

Yung Lean гуляе ў сваім кліпе ролю галоўнага і адзінага задзіры ў школе. Кадр з кліпа

Супрацоўніцтва з Гаўрасам — гэта важны крок у кар'еры Хостэда, бо ён усё далей адыходзіць ад вобраза дэпрэсіўнага клаўд-рэпера з савецкіх двароў і робіць упэўнены крок у вялікае кіно. Менавіта Гаўрас запрасіў Юнатана на ягоную першую паўнавартасную ролю ў фільме «Ахвярапранашэнне» (Sacrifice), дзе шведскі музыка сыграў на адной пляцоўцы з Аняй Тэйлар-Джой і Крысам Эвансам.

Кліп «STORM» выглядае як візітоўка Хостэда-акцёра, якая даказвае, што ён здольны трымаць на сабе ўвагу без адзінага вымаўленага ў кадры слова.

Прыведзеныя да адзінага выгляду школьнай уніформай падлеткі здольныя дзейнічаць як адзіны арганізм, або выбухнуць хаосам і агрэсіяй. Кадр з кліпа

Сапраўдная магія пачынаецца ў другой палове відэа, калі гучыць трэк «STORM II». Напружанасць і гвалт першай часткі раптоўна змяняюцца экстатычны яднаннем школьнікаў у танцы на прыступках трыбуны, дзе яны сабраліся як быццам для групавога здымка. 

Кадр з кліпа

Выбітны харэограф Дам'ен Жале стварыў абсалютна зачароўвальнае відовішча, у якім некалькі дзясяткаў хлопцаў ствараюць вакол нерухомага спевака з цыгарэткай у зубах звышскладаны, няспынна зменлівы малюнак. Гэты жывы арганізм робіцца то хвалістым, то сіметрычным і патэрнаваным, быццам у калейдаскопе, каб ужо праз імгненне выбухнуць разам з музыкай, рассыпацца ў хаатычнае мора рэзкіх агрэсіўных рухаў. Светлыя твары, рукі і аднолькавыя белыя кашулі танцораў віруюць у цёмна-сінім моры строгай школьнай формы, уводзячы гледача ў транс. Рухі адточаны да неверагоднай сінхроннасці.

Кадр з кліпа

Кадр з кліпа

Юнатан Хостэд прайшоў доўгі шлях ад змрочнага мінскага пад'езда і праблем з наркотыкамі да статусу культавай фігуры, якая працуе з найлепшымі візіянерамі сучаснасці. І калі раней ягонае майстэрства палягала ў трансляцыі ўласнай дэпрэсіі, то цяпер ён даказвае, што здольны быць цэнтральнай фігурай у мастацтве зусім іншага ўзроўню.

Цяпер чытаюць
Навукоўцы прапануюць аднавіць Аральскае мора і зарабіць на гэтым

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі01016-06-2026
2Беларуска шукала песню на беларускай мове для першага танца на вяселлі. Перамог хіт, якому 40 гадоў014.6520-06-2026
3У Беларусь прыедзе прэзідэнт М'янмы01019-08-2026
4Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў01005-06-2026
5У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё01008-07-2026
6Беларуская спявачка Рыта Дакота выступіць на фестывалі з «харошымі рускімі»01010-08-2026
7Топ-10 самых папулярных песень у Беларусі за апошнія гады: у рэйтынгу толькі расійскія выканаўцы — Z-нікі і «маўчуны»014.3916-08-2026
8«Многія не ведаюць, што мы беларусы». Музыкі з Серабранкі заспявалі па-французску і сталі зоркамі015.2613-06-2026
9«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі01007-07-2026

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 8.86. Источник: nashaniva.com.