А якія варыянты наогул прапануюць?

Калаж «Нашай Нівы»
«Беларусь! Падкажыце, калі ласка, песню на беларускай мове для першага танца маладых, з улікам цэнзуры».
Такое пытанне задала беларуска ў трэдзе. У каментарыях да яе допісу хутка разгарнулася сапраўдная музычная рада: дзясяткі людзей пачалі прапаноўваць свае варыянты — ад класікі «Песняроў» да сучасных індзі-гуртоў.
Калі меркаваць па колькасці лайкаў і паўторных згадванняў, у беларусаў выявіліся відавочныя фаварыты.
Першае месца: «Зачарованая» ад «Песняроў»Фаварытам абмеркавання стала песня «Зачарованая» гурта «Песняры» (аўтар слоў — пісьменнік Генадзь Бураўкін). Яе прапанавалі некалькі чалавек, а па колькасці лайкаў яна ўпэўнена абышла ўсіх канкурэнтаў.
Песня «Зачараваная» ўжо некалькі пакаленняў асацыюецца з каханнем. У ёй няма драматычных прызнанняў, толькі шчырае захапленне чалавекам побач.
Разам з ёй некалькі чалавек згадалі яшчэ адну кампазіцыю «Песняроў» — «Стася».
Другое месца: «Зорка Венера» і «Белая лебедзь»Другое месца падзялілі адразу дзве рамантычныя кампазіцыі.
Гэта і «Зорка Венера» на словы Максіма Багдановіча. Яе прапаноўвалі некалькі разоў, прычым як у класічных выкананнях, так і ў больш сучасных інтэрпрэтацыях.
Таксама аўдыторыя любіць песню «Белая лебедзь» гурта «Новае Неба». Гэта ўжо больш сучасная лірыка, але з тым жа настроем пяшчоты і светлага суму.
Трэцяе месца: Naviband і «Шалі» ад Вайцюшкевіча з ШаркуновайБронзу падзялілі паміж сабой кампазіцыі гурта Naviband і песня «Шалі».
У выпадку Naviband гаворка найчасцей ішла пра песні «Абдымі» і «Прабач». Асабліва «Абдымі» выглядае натуральным кандыдатам для першага танца: назва сама па сабе ўжо гучыць як вясельнае пажаданне.
Побач па папулярнасці аказалася кампазіцыя «Шалі» ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча і Ганны Шаркуновай — песня пра тонкую раўнавагу паміж двума чалавекамі. Гэта беларускамоўны кавер на песню Shallow, якую выконваюць Lady Gaga і Брэдлі Купер.
Праўда, ва ўсім гэтым народным рэйтынгу ёсць адзін важны нюанс — беларуская цэнзура. Naviband, Зміцер Вайцюшкевіч і Ганна Шаркунова знаходзяцца ў «чорных спісах» у Беларусі, таму песні выконваюцца ў публічных прасторах толькі неафіцыйна.
Калі б не гэтая акалічнасць, топ песень мог бы выглядаць інакш.
Што яшчэ прапаноўваюць беларусыАкрамя відавочных лідараў, у каментарах сабралася цэлая калекцыя беларускіх песень пра каханне — вельмі розных па настроі, кожная са сваёй атмасферай.
Прыхільнікі сучаснай беларускай музыкі раяць звярнуць увагу на Uzari і яго песню «Мора». Гэта лёгкая кампазіцыя з амаль кінематаграфічным настроем.
Некалькі чалавек узгадалі Akute. У прыватнасці, песню «Зорка» — адну з самых лірычных у рэпертуары гурта.
Сярод фолкавых і акустычных прапаноў вылучыўся індзі-фолк дуэт Dobranoc з песняй «Компас». У ёй ёсць тое, што хіба многія шукаюць у шлюбе — адчуванне чалавека, які дапамагае не згубіцца ў жыцці.
Для аматараў паэзіі і беларускай класікі прапаноўвалі «Па-над белым пухам вішняў» у выкананні Алены Саўленайце.
Некалькі ўдзельнікаў дыскусіі згадалі кампазіцыі Змітра Вайцюшкевіча. Акрамя ўжо прыведзеных «Шаляў», гучала прапанова выбраць «Месяц жоўтая лодка».
Сярод новых імёнаў прагучалі прапановы паслухаць песні «Ніколі» і «Падкажы мне» ад Nevika,
а таксама «Напамін» праекта Рух.
Асобную нішу ў гэтым спісе занялі песні для тых, хто шукае нешта яшчэ менш відавочнае. Так, адзін з удзельнікаў дыскусіі прапанаваў кампазіцыю «Дзень без чар тваіх» у выкананні Алега Джагера — беларускамоўную версію вядомага хіта Day Without Your Love.
Яшчэ адна нечаканая прапанова — «Не злуйся» ад KaS. Гэта ўжо значна больш сучасная гісторыя: песня хутчэй пра штодзённую блізкасць, жарты і ўменне быць разам, нягледзячы на дробныя сваркі. Для нефармальнага вяселля такая кампазіцыя магла б стаць адным з самых арыгінальных выбараў.
І вартыя яшчэ вальсы «Падаюць зоры» і «Толькі з табою», якія былі моцна папулярныя ў народзе. Вось яны ў выкананні Якава Навуменкі і Наталлі Раманскай…
…і Якава Навуменкі і Святланы Суседчык:
А некаторыя ўдзельнікі дыскусіі наогул прапанавалі нестандартны шлях: замовіць песню спецыяльна для свайго вяселля. У каментарах нават адгукнуліся музыкі, якія сказалі, што з задавальненнем напісалі б такі трэк.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларуска перавяла 6 гадоў таму «нямецкаму музыканту» 60 тысяч еўра і толькі цяпер звярнулася ў міліцыю | 0 | 22.5 | 17-08-2026 |
| 2 | «Многія не ведаюць, што мы беларусы». Музыкі з Серабранкі заспявалі па-французску і сталі зоркамі | 0 | 15.26 | 13-06-2026 |
| 3 | Топ-10 самых папулярных песень у Беларусі за апошнія гады: у рэйтынгу толькі расійскія выканаўцы — Z-нікі і «маўчуны» | 0 | 14.39 | 16-08-2026 |
| 4 | Беларуска патраціла на вяселле ў вёсцы $20 тысяч | 0 | 22.5 | 11-08-2026 |
| 5 | Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове | 0 | 10 | 20-04-2026 |
| 6 | Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 7 | Беларускі хор скарыў журы польскага конкурсу «Маю талент» народнай песняй пра Каляды | 0 | 10 | 06-04-2026 |
| 8 | Беларусы спрачаюцца, як правільна пісаць: «крындж» ці «крынж» | 0 | 10 | 15-02-2026 |
| 9 | Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў | 0 | 10 | 05-06-2026 |
| 10 | интригующий | 0 | 5.63 | 20-08-2026 |