Паэт у сваім фэйсбуку апублікаваў верш, прысвяціўшы журналістцы «Белсата», што выйшла на волю ў гэты чацвер.

Гнюсь пануе над краем. Што ж мусіць
З нашым краем зрабіць гэта гнюсь?
Не пакінуць жывой Беларусі,
А змяртвіць, знежывіць Беларусь!
І змярцвела б, быць можа, краіна,
Не жывы не стрывала б цяжар,
Каб не ўсмешка твая, Кацярына,
Не біблейскі — за кратамі! — твар.
Каб не вочы, што нават у болю,
У глыбока схаваных слязах
Гэтак поўняцца вечнай любоўю,
Быццам свецяцца на абразах.
Кацярыну Андрэеву арыштавалі ў лістападзе 2020 года. Яна не вярнулася дадому з Плошчы Пераменаў, адкуль вяла для «Белсата» жывы эфір. Андрэеву і аператарку Дар'ю Чульцову пусцілі да сябе на балкон жыхары дома, аднак сілавікі ўзялі штурмам кватэру. На дзяўчат завялі крымінальную справу і прысудзілі па 2 гады зняволення за «ўдзел» у пратэстах.
Аднак калі Дар'я Чульцова выйшла па сканчэнні тэрміну, то на Кацярыну Андрэеву завялі новую крыміналку — за «здраду дзяржаве». Агулам журналістка атрымала 8 гадоў і 3 месяцы зняволення.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Зміцер Бартосік правядзе песенна-анекдатычнае падарожжа «На руінах Вялікага Княства…» | 0 | 21.11 | 15-06-2026 |
| 2 | «Там, дзе мяне няма». У Вільні выйшлі ўспаміны Галіны Войцік | 0 | 10 | 04-05-2026 |
| 3 | Наста Кудасава. Зноўку лета запальвае свечкі | 0 | 10 | 27-06-2026 |
| 4 | Выйшаў аўстрыйскі часопіс з вершамі беларускіх паэтаў | 0 | 10 | 27-03-2026 |
| 5 | Андрусь Храпавіцкі. Прабіваюцца пралескі ў Менску. Верш | 0 | 10 | 28-03-2026 |
| 6 | Чатыры раёны Гомельшчыны пацярпелі ад моцнага ветру | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 7 | «Пераможаным — вечная слава». Усевалад Сцебурака | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 8 | Останні півроку Нахімова | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 9 | Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней | 0 | 10 | 17-07-2026 |