Паэтка Наста Кудасава змясціла ў сваім фэйсбуку новы верш.

Наста Кудасава падчас прэзентацыі сваёй кнігі «Лірыка» ў Вільні, фота Радыё Свабода
Зноўку лета запальвае свечкі
ў касцёлах каштанаў,
дзе ў сутанах крылатых хрушчы
адпраўляюць імшу.
І гудуць у паветры асаны асы…
І каханы
кожны ўдых твой
і выдых твой,
дзеля якіх я пішу.
У галінчыных пальцах
зялёны трымціць малітоўнік,
ціха споведзь у дзюбах нясуць прылятане-шпакі…
Ты гарачым нязнаным святлом
маю цемру напоўніў,
і — калі штосьці можна прасіць —
я прашу, не пакінь!
Не аддай мяне злой адзіноце і з'едлівай скрусе…
Я шпачыхай няўзрочнай
прысяду ля вокнаў тваіх,
незаўважным крылом ахіну,
апяю,
памалюся
перад кожным каштанам
за кожны твой выдых
і ўдых.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Гэтае лета нам давядзецца крыху пацярпець». У Клецку праблемы з вадой, крэйда ў зямлі ўскладніла свідраванне | 0 | 10 | 05-07-2026 |
| 2 | Наступны тыдзень будзе цёплы, але не спякотны | 0 | 10 | 25-07-2026 |
| 3 | Что шепчет сад в июне | 5 | 3 | 20-06-2026 |
| 4 | Это лето чудесно 🥰♥️🌳 | 9 | 1 | 28-06-2026 |
| 5 | «Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай | 0 | 10 | 21-03-2026 |
| 6 | Лето. 🔥🔥🔥🤩🤩🤩🤩💥💥🥰🥰🥰💖💖💖⚡️⚡️⚡️🔥🔥💌💌💌💌 | 8 | 2 | 28-06-2026 |
| 7 | Лето - ты прекрасно 🍓🍓🍓 | 0 | 1.98 | 24-07-2026 |
| 8 | Лето ты прекрасно ☀️ 🌻🌾😍 | 10 | 1 | 18-07-2026 |
| 9 | Лето недалеко! | 3 | 2 | 28-05-2026 |
| 10 | Июль Лето. 🔥🔥🔥⚡️⚡️⚡️😍😍🥰🥰😎😎😎😎😎🤩🤩💖💖💖 | 8 | 1 | 02-07-2026 |