У Варшаве назвалі імя лаўрэата паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай 2026 года. Ім стаў Ігар Кулікоў з кнігай вершаў і перакладаў з санскрыту і англійскай «Нетутэйшая далечыня», якая выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» у 2025 годзе, паведаміў Беларускі ПЭН.

Калаж: Bellit.info
Узнагароду Ігар Кулікоў атрымаў «за метафізічную адвагу ў працы з мовай і стварэнні апрычонага мастацкага свету». Журы адзначыла працу аўтара ў стварэнні свайго моўнага экзістэнцыйна-паэтычнага космасу.
Сёлета ў кароткім спісе намінантаў прэміі былі тры кнігі. Апрача кнігі-пераможцы, яго складалі зборнікі «Хроніка адмаўлення пустаты» Іллі Кульбіцкага (выдавецтва Skaryna Press, 2025) і «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007—2025» Макса Шчура (выдавецтва SayBeat, 2025).
Прэмія імя Наталлі Арсенневай — літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца за найлепшую беларускую паэтычную кнігу. Яна была заснаваная ў 2016 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына». З 2021 года арганізацыяй гэтай падзеі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Пераможцы прэміі імя Натальлі Арсенневай мінулых гадоў:


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію Арсенневай | 0 | 10 | 11-04-2026 |
| 2 | З'явіўся доўгі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча | 0 | 10 | 20-07-2026 |
| 3 | Рэпер Маргенштэрн змяніў імя і афіцыйна стаў яўрэем | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 4 | Президент Армении назначил Никола Пашиняна премьер-министром | 0 | 0 | 02-08-2021 |
| 5 | Наста Кудасава. Зноўку лета запальвае свечкі | 0 | 10 | 27-06-2026 |
| 6 | У канцы жніўня выйдзе новы раман Альгерда Бахарэвіча | 0 | 10 | 21-07-2026 |
| 7 | Armenia's president appoints Nikol Pashinyan as prime minister | 0 | 10 | 02-08-2026 |
| 8 | В Москве назвали имена победителей конкурса вокалистов Хиблы Герзмава | 0 | 0 | 21-01-2023 |
| 9 | Президент Армении назначил Ару Айвазяна главой МИД | 0 | 0 | 18-11-2020 |
| 10 | Упершыню па-беларуску выйшаў «Алхімік» Куэлью | 0 | 30 | 20-08-2026 |