Цыклон «Бернадэт» у найбліжэйшыя суткі пачне слабець і перамесціцца ў заходнія раёны Беларусі. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі начальніца службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Марына Грыцкевіч.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Паводле слоў спецыялісткі, цыклон, які прыйшоў у Беларусь 7 ліпеня, прынёс навальніцы, месцамі моцныя дажджы і парывісты вецер да 17 м/с. Да канца тыдня ён, аднак, страціць сваю актыўнасць, таму ападкі стануць кароткачасовымі, а хуткасць ветру не будзе перавышаць 14 м/с.
Марына Грыцкевіч адзначыла, што для Беларусі, якая знаходзіцца ва ўмераных шыротах, рэзкія змены надвор'я з'яўляюцца звычайнай з'явай і не лічацца анамальнымі.
У Белгідрамеце таксама растлумачылі, што кліматычная з'ява Эль-Ніньё не аказвае прамога ўплыву на надвор'е ў Беларусі. Паводле слоў начальніцы аддзела вывучэння змяненняў клімату Вольгі Бакланавай, асноўны ўплыў Эль-Ніньё адчуваецца ў рэгіёне Ціхага акіяна і на заходнім узбярэжжы Амерыкі. Разам з тым гэтая з'ява павялічвае агульнае пацяпленне кліматычнай сістэмы Зямлі і ўзмацняе ваганні надвор'я ва ўсім свеце.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі на суботу | 0 | 10 | 30-07-2026 |
| 2 | Наступны тыдзень будзе цёплы, але не спякотны | 0 | 10 | 25-07-2026 |
| 3 | Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 4 | У Лідзе пад сценамі завода раскапалі крыпты з саркафагамі | 0 | 10 | 18-07-2026 |
| 5 | «Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні | 0 | 15.56 | 06-08-2026 |
| 6 | «Пачаў мяне душыць». Мінчукі пабіліся пад офісам забудоўшчыка праз ільготны крэдыт | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 7 | Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі | 0 | 10 | 07-05-2026 |
| 8 | У Барысаўскім раёне падлеткі скралі два веласіпеды, каб купіць матацыкл | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 9 | «Гэтае лета нам давядзецца крыху пацярпець». У Клецку праблемы з вадой, крэйда ў зямлі ўскладніла свідраванне | 0 | 10 | 05-07-2026 |
| 10 | Дызайнеры прапануюць адзенне, якое можа абараніць ад распазнавання твару | 0 | 10 | 02-08-2026 |