Чжэ Чжу з Універсітэта Ваасы даследаваў працу 361 спецыяліста і сабраў цікавыя назіранні, пры якіх умовах укараненне ШІ-інструментаў дае найлепшы эфект.

Ілюстратыўная выява, згенераваная Gemini
У дысертацыі «Генератыўны штучны інтэлект у арганізацыях: стратэгічныя рашэнні і адаптацыя чалавека» (Універсітэт Ваасы, 2026 год) даследчык Чжэ Чжу (Zhe Zhu) паспрабаваў разабрацца, як менавіта нейрасеткі ўплываюць на псіхалогію і кар'еру супрацоўнікаў.
Дысертацыя будуецца на чатырох асобных, але ўзаемазвязаных даследаваннях, якія разам складаюць поўную карціну ўплыву ШІ як на бізнэс-працэсы, так і на саміх людзей.
Першыя тры даследаванні выявілі, што эфектыўнасць укаранення інструментаў штучнага інтэлекту залежыць не ад яго вылічальнай магутнасці, а ад якасці сацыяльна-тэхнічнага ўзаемадзеяння ўнутры кампаніі. Самі ж кампаніі на практыцы сутыкаюцца з шэрагам сур'ёзных перашкод пры працы з ШІ, такіх, як галюцынацыі алгарытмаў, незразумеласць рашэнняў ШІ і этычныя бар'еры.
Пры гэтым успрыманне ШІ як магчымасці для ўласнага росту стымулюе матывацыю супрацоўнікаў, а боязь ШІ моцна яе зніжае. Страх узнікае і ўзмацняецца не праз самі алгарытмы, а праз адчуванне неабароненасці ад звальнення.
У чацвёртым даследаванні акцэнт быў зроблены на прафесійным узроўні і доўгатэрміновым развіцці кар'еры. Вынікі апытання 361 спецыяліста, які працуе з-за мяжы, паказалі, што праца са штучным інтэлектам не дапамагае кар'ернаму росту і не робіць кар'еру ўстойлівай аўтаматычна.
Затое ўзаемадзеянне з нейрасеткамі значна павышае прафесійную адаптыўнасць. Вынікі даследавання паказваюць, што менавіта яна з'яўляецца галоўнай рысай, якая забяспечвае выжыванне і стабільнасць кар'еры ва ўмовах глабальнай нявызначанасці. А складаецца яна з чатырох фактараў:
Даследчык прыйшоў да высновы аб вырашальнай ролі адаптыўнасці праз выразную статыстычную анамалію: менш гнуткія работнікі, якія выкарыстоўвалі нейрасеткі, але пры гэтым заставаліся пасіўнымі і не планавалі сваё развіццё, не атрымлівалі ніякіх істотных кар'ерных бонусаў ад ШІ і заставаліся такімі ж уразлівымі да змен.
Галоўная выснова даследчыка ў тым, што будучыня працы — гэта не барацьба паміж чалавекам і машынай, а іх якаснае ўзаемадзеянне.
Кампаніі павінны дакладна тлумачыць супрацоўнікам, як цяпер будзе будавацца праца з нейрасеткамі, акрэсліваць зразумелыя межы і падтрымліваць супрацоўнікаў, каб яны не баяліся, што машына забярэ іх працу.
А для людзей гэта важны сігнал пра тое, што ў эпоху ШІ найбольшую каштоўнасць будуць мець гнуткасць, давер да інавацый і гатоўнасць пастаянна вучыцца новаму.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Наступны тыдзень будзе цёплы, але не спякотны | 0 | 10 | 25-07-2026 |
| 2 | Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны | 0 | 8.4 | 11-03-2026 |
| 3 | «Ён, напэўна, у паралельным сусвеце жыве». Парады міністра Іванца выклікалі буру рэакцый | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 4 | "Либо ты за, либо ты против". Об отсутствии оттенков | 0 | 6.05 | 21-08-2026 |
| 5 | «Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля | 0 | 10 | 27-07-2026 |
| 6 | Дождж, народжаны агнём. Што такое вогненная хмара і як яна робіць пажары яшчэ больш разбуральнымі | 0 | 10 | 29-07-2026 |
| 7 | Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 8 | Штучны інтэлект стварыў універсальную вакцыну ад усіх каранавірусаў | 0 | 10 | 14-06-2026 |
| 9 | Я вам не технологія | 0 | 18.59 | 07-08-2026 |
| 10 | Дызайнеры прапануюць адзенне, якое можа абараніць ад распазнавання твару | 0 | 10 | 02-08-2026 |