Сэрвіс праверкі рэальнага кошту кватэр ад Нацыянальнага кадастравага агенцтва запрацаваў у абласных цэнтрах.

Фота: lookby.media
Нацыянальнае кадастравае агенцтва пашырыла геаграфію свайго сэрвісу аўтаматычнай ацэнкі рыначнага кошту кватэр. Цяпер даведацца арыенціровачную цану нерухомасці анлайн можна не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, піша sb.by.
Галоўная фішка інструмента на базе штучнага інтэлекту ў тым, што ён аналізуе не завышаныя цэны з аб'яваў у інтэрнэце, а рэальныя сумы куплі-продажу з афіцыйнага рэестра здзелак.
Пры разліку мадэль улічвае больш за 15 характарыстык — ад плошчы і матэрыялу сцен да наяўнасці рамонту і блізкасці паркаў ці метро.
Для тыпавых кватэр памылка сістэмы складае ўсяго 5—7%, што робіць сэрвіс выдатным бясплатным арыенцірам як для прадаўцоў, так і для пакупнікоў, якія жадаюць праверыць адэкватнасць рынкавай цаны за некалькі хвілін.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 2 | У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 3 | Як з хаты зрабіць барнхаўс? Вось які варыянт ёсць каля Мінска | 0 | 10 | 13-07-2026 |
| 4 | Беларускі савецкі мадэрнізм збіраюць на адной анлайн-карце | 0 | 24.29 | 05-08-2026 |
| 5 | Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 6 | На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад | 0 | 8.79 | 14-07-2026 |
| 7 | Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы | 0 | 8.1 | 14-08-2026 |
| 8 | Андрусь Храпавіцкі. Прабіваюцца пралескі ў Менску. Верш | 0 | 10 | 28-03-2026 |
| 9 | Да юбілею Мінска складуць археалагічную карту горада | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 10 | Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі | 0 | 10 | 18-08-2026 |