Падчас летніх археалагічных раскопак каля вёскі Дрыгуці ў Мёрскім раёне навукоўцы знайшлі рэдкі для беларускай археалогіі прадмет — касцяны гульнявы кубік XVI стагоддзя. Ён быў зноўдзены ў слаі згарэлага будынка другой паловы XVI стагоддзя, піша sb.by.

Фота Марата Клімава
Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка Марата Клімава даследавала месца шляхецкай сядзібы, якая існавала ў сярэдзіне — другой палове XVI стагоддзя. Паводле папярэдняй версіі, сядзіба была спалена войскамі Івана Жахлівага ў 1563—1579 гадах падчас Інфлянцкай вайны.

Фота Марата Клімава
Знаходкі сведчаць, што да вайны сядзіба была заможным цэнтрам гандлю. Археолагі знайшлі фрагменты прывазнога посуду, што можа сведчыць пра актыўныя гандлёвыя сувязі паміж Полацкам і Рыгай.

Фота Марата Клімава
Найбольш незвычайнай знаходкай стаў невялікі касцяны кубік, які выкарыстоўваўся для азартных гульняў. Для беларускай археалогіі такія прадметы сустракаюцца вельмі рэдка. Яго знаходка дазваляе меркаваць, што жыхары сядзібы не толькі займаліся гандлем, але і мелі звычайныя для таго часу забавы.
Археолагі плануюць працягнуць даследаванні ў наступных палявых сезонах, каб больш дакладна высветліць абставіны знішчэння сядзібы і даведацца пра штодзённае жыццё яе жыхароў.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў | 0 | 10 | 09-03-2026 |
| 2 | У Лепельскім раёне археолагі знайшлі бурштынавыя падвескі і каменныя булавы | 0 | 10 | 29-06-2026 |
| 3 | Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 4 | У Гродне археолагі знайшлі фрагменты касцёла канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя | 0 | 10 | 12-08-2026 |
| 5 | Праверыць кошт кватэры анлайн можна цяпер не толькі ў Мінску | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 6 | Да юбілею Мінска складуць археалагічную карту горада | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 7 | От аэробики до исторического фехтования. Чем Европейские игры удивят зрителей в Минске | 0 | 0 | 04-06-2019 |
| 8 | Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў | 0 | 10 | 13-05-2026 |
| 9 | Беларусь згадалі ў папулярным шпіёнскім серыяле — ізноў | 0 | 10 | 27-06-2026 |
| 10 | Археологи обнаружили старинную шахматную фигуру при раскопках в центре Москвы | 0 | 0 | 05-09-2019 |