Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі

Дата публикации: 05-06-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі

Часопіс «Ostland» быў прэміяльным прапагандысцкім выданнем, якое выпускалася ў Рызе апаратам рэйхскамісара. На крэйдаванай паперы побач з рапартамі пра поспехі вермахта змяшчаліся аб’ёмныя артыкулы пра гісторыю і культуру падкантрольных тэрыторый. Мэта была адна — абслугоўваць інтарэсы Трэцяга рэйха.

Калядная каза. Ілюстрацыйнае фота: adukar.com

Найбольшы акцэнт у матэрыялах пра Беларусь выданне рабіла на культуры, спрабуючы стварыць ілюзію небывалага нацыянальнага адраджэння пад апекай нямецкай улады. Галоўным матывам стала супрацьпастаўленне: бальшавікі знішчалі ўсё нацыянальнае, а «новы парадак» яго вяртае і абараняе. Аднак за прыгожымі словамі і якаснымі фотаздымкамі хаваліся абсурдныя ідэалагічныя тэорыі.

Тэатральнае жыццё

У ліпеньскім нумары за 1943 год выходзіць велізарны артыкул старшыні Беларускага аб’яднання ў Латвіі Кастуся Езавітава пра гісторыю беларускага тэатра. Аўтар робіць падрабязны экскурс ад традыцыйнай батлейкі і твораў Дуніна-Марцінкевіча да прафесійных труп пачатку ХХ стагоддзя.

Сцэна са спектакля БДТ-1 «Кастусь Каліноўскі» ў пастаноўцы Еўсцігнея Міровіча (1923 год). Фота: «Ostland»

Паведамляецца і пра поспехі Наталлі Арсенневай, якая перакладае для мінскай сцэны «Севільскага цырульніка» і класіку Шылера.

Сцэна са спектакля БДТ-1 «Панскі гайдук». Аўтар п'есы — выбітны тэатральны дзеяч Язэп Дыла, арыштаваны ў 1930 годзе па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Фота: «Ostland»

Часопіс друкуе якасныя здымкі з культавых спектакляў 1920‑х гадоў: «Кастусь Каліноўскі», «На Купалле» і «Панскі гайдук». Чытачам нагадваюць, што стваральнікі беларускага тэатра — у тым ліку Уладзіслаў Галубок — былі фізічна знішчаныя савецкай уладай у 1930‑я гады. І ў гэтым няма хлусні.

Алена Душэўская, жонка стваральніка эскіза бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага. Праз месяц пасля гэтай публікацыі ў часопісе «Ostland» гестапа кіне Алену разам з мужам у канцлагер Правенішкі за выратаванне яўрэяў. Фота: «Ostland»

Але разам са здымкамі спектакляў змешчаны яшчэ адзін, які выкрывае крывадушнасць нямецкіх акупантаў — гэта фотапартрэт Душэўскай, «любімай беларускай актрысы пецярбургскай трупы» пачатку ХХ стагоддзя.

Фота падпісана як G. Dusch-Duschewskaja, так што спачатку можна падумаць, што гаворка пра Ганну Дуж-Душэўскую, сястру Клаўдзія Дуж-Душэўскага, стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, якая якраз мела акцёрскі досвед. Але, як паказала глыбейшае вывучэнне здымка з выкарыстаннем сучасных тэхнічных сродкаў, на фота не сястра, а жонка Клаўдзія Алена. 

Літаральна праз месяц пасля выхаду гэтага нумара «Ostland», у жніўні 1943 года, гестапа ў Коўне арыштуе Алену і Клаўдзія Душэўскіх і кіне ў канцэнтрацыйны лагер Правянішкі. Іх віна палягала ў тым, што яны хавалі ў сваёй кватэры яўрэяў, ратуючы іх ад Халакосту. 

За гэты подзвіг у 2004 годзе Душэўскія былі пасмяротна ўзнагароджаныя літоўскім дзяржаўным ордэнам — Крыжам выратавання гінучых.

Масавая сцэна з легендарнага спектакля «На Купалле» паводле п'есы Міхася Чарота (у часопісе ён падпісаны сапраўдным імем — Міхаіл Кудзелька). Аўтар твора быў расстраляны органамі НКВД у ноч на 30 кастрычніка 1937 года. Фота: «Ostland»

Беларуская «каза» — ад вікінгаў!

Калі гаворка заходзіла пра этнаграфію, нямецкія даследчыкі спрабавалі рознымі шляхамі прывязаць мясцовыя традыцыі да арыйскіх ці германскіх каранёў. У снежні 1942 года Фрыдрых Аляксандр Рэдліх публікуе артыкул «Каляды ў Остландзе» (Weihnachten im Ostland). Апісваючы традыцыйны беларускі і балцкі абрад, калі калядоўшчыкі водзяць па дварах юнака, пераапранутага ў маску казы (Bocksmaske), аўтар робіць дзіўную выснову.

Падлеткі ў традыцыйнай абрадавых касцюмах падчас зімовых святаў. Арыгінальны подпіс пазначае, што здымак зроблены ў Латвіі, аднак у самім артыкуле нямецкія этнографы спрабуюць даказаць, што гэты звычай з'явіўся на нашых землях выключна пад уплывам «вікінгскіх сувязяў» і паходзіць ад міфічных казлоў германскага бога Тора. Фота: «Ostland»

Пакуль сучасныя прарасійскія актывісткі ў Беларусі змагаюцца з традыцыйнай каляднай «казой», на поўным сур'ёзе бачачы ў ёй сімвалы Бафамета і сатанізм, нямецкія акупанты ў 1942 годзе ішлі па шляху культурнай апрапрыяцыі. Яны прыўлашчвалі мясцовы фальклор, спрабуючы разгледзець пад саламянай маскай казы… спадчыну суровых скандынаўскіх вікінгаў.

Звычайную беларускую казу Рэдліх спрабаваў упрэгчы ў калясніцу германскага бога Тора. У артыкуле сцвярджалася, што наша маска казы з'явілася «пад уплывам вікінгскіх сувязяў» і з'яўляецца сваяком шведскага каляднага казла (Julbock), каб хоць неяк апраўдаць прысутнасць старажытнагерманскага духу на славянскіх тэрыторыях.

Іронія лёсаў даследчыкаў-остфоршараў

Яшчэ далей у псіхалагічным аналізе ідзе доктар Эберхард Вольфграм (1908—1981), нямецкі славіст і адзін з так званых остфоршараў (Ostforscher), «даследчыкаў Усходу», якія ў час вайны з кабінетных навукоўцаў ператварыліся ў інтэлектуальную абслугу генацыду і каланізацыі.

У ліпені 1944 года Вольфграм апублікаваў грунтоўны артыкул «Беларуская народная песня» (Das weißruthenische Volkslied), абапіраючыся на захаваныя архівы разгромленага Інбелкульта.

Вольфграм даказвае нямецкаму чытачу, што беларусы кардынальна адрозніваюцца ад рускіх. Даследчык катэгарычна супрацьпастаўляе дзве культуры: рускую народную песню ён называе «бязмежнай плынню душы ў бясконцасць» і выбухам эмоцый, які «ламае ўсе межы». У супрацьвагу гэтаму беларуская песня, на яго думку, дэманструе «сціплую, амаль суровую ўпарадкаванасць» і глыбокую, практычную сувязь з рэальным сялянскім побытам.

Стары селянін (хутчэй за ўсё латышскі) на вокладцы аднаго з нумароў часопіса «Остланд». 

Тут варта згадаць іронію лёсу самога даследчыка. Эберхард Вольфграм, які падчас вайны ў нацысцкім часопісе вывучаў «Остланд» і пісаў пра перавагу новага еўрапейскага парадку над бальшавізмам, пасля разгрому Трэцяга рэйха апынуўся ў савецкай зоне акупацыі. Ён застаўся жыць у ГДР, у Лейпцыгу, і з 1945 па 1956 год… афіцыйна працаваў у Таварыстве нямецка-савецкай дружбы! 

Радыё без прыёмнікаў

Дзівіліся акупанты і таму, што пакінула ім таталітарная савецкая сістэма. У студзені 1943 года, робячы агляд радыёвяшчання, інтэндант Ганс Крыглер здзіўлена канстатуе: у беларусаў практычна няма індывідуальных радыёпрыёмнікаў, толькі правадныя радыёкропкі.

«У Беларусі эфірны прыём быў забаронены з самага пачатку, каб людзі не чулі праўды з-за мяжы», — піша нямецкі аўтар.

Насамрэч да вайны эфірныя прыёмнікі ў СССР прадаваліся, хоць і падлягалі строгай рэгістрацыі ў органах сувязі. Тое, што пабачылі немцы — гэта вынік агульнай беднасці і татальнай канфіскацыі радыёпрыёмнікаў, праведзенай НКВД 25 чэрвеня, на трэці дзень вайны.

Дарэчы, савецкая сістэма праваднога вяшчання немцам вельмі спадабалася — яны імгненна прыстасавалі яе для трансляцыі ўжо прамоваў Гітлера.

Чаму гітлераўцы не распусцілі калгасы

Як вядома, адным з галоўных прапагандысцкіх лозунгаў Германіі ў вайне супраць СССР было «вызваленне сялян ад бальшавіцкага прыгону» і вяртанне прыватнай уласнасці на зямлю. У Эстоніі, Латвіі і Літве нямецкая адміністрацыя сапраўды распусціла саўгасы, якія савецкая ўлада паспела стварыць усяго за год да нямецкага ўварвання. Але ў Беларусі было інакш.

У ліпеньскім нумары за 1943 год, у вялікім артыкуле высокапастаўленага чыноўніка, былога дзяржміністра Герберта Бакэ «Сяляне Еўропы працуюць для перамогі» (Europas Bauern arbeiten für den Sieg), аўтар хваліцца поспехамі нямецкай аграрнай палітыкі на захопленых тэрыторыях. Ён рапартуе, што сяляне нібыта з радасцю вызваляюцца ад калгаснай сістэмы на ўсёй тэрыторыі Остланда і Украіны, але тут жа робіць абмоўку: «…калгасная сістэма, аднак, часткова захавалася толькі ў беларускіх абласцях».

Гэты ж тэзіс пра захаванне калгасаў у Беларусі (Weissruthenien) слова ў слова паўтараецца і праз год, у артыкуле з ліпеньскага нумара 1944 года («Абавязак латышскага хатняга фронту…»).

Чаму ж нацысты, вырашылі пакінуць адзін з галоўных яго сімвалаў бальшавізму — калгасы — цэлымі і дзейнымі менавіта на нашых землях? Відаць, для бесперабойнага забеспячэння гіганцкай машыны вермахта прадуктамі патрабаваўся жорсткі, беспярэчны і цэнтралізаваны кантроль за зборам прадукцыі.

Нямецкай адміністрацыі, па сутнасці, нічога не трэба было мяняць у савецкай сістэме — дастаткова было толькі паставіць на чале гэтай сістэмы сваіх камендантаў і кіраўнікоў. Эканоміка Беларусі разглядалася немцамі выключна як рэсурсная база, і ідэалогія тут лёгка саступала месца практычнай выгадзе.

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?01013-06-2026
2«Многія не ведаюць, што мы беларусы». Музыкі з Серабранкі заспявалі па-французску і сталі зоркамі015.2613-06-2026
3Выйшаў аўстрыйскі часопіс з вершамі беларускіх паэтаў01027-03-2026
4Топ-10 самых папулярных песень у Беларусі за апошнія гады: у рэйтынгу толькі расійскія выканаўцы — Z-нікі і «маўчуны»014.3916-08-2026
5«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай01021-07-2026
6«Вызнова — чалавек, якога не чакалі, а ён ізноў прыйшоў». Так з беларускімі словамі яшчэ ніхто не гуляў08.8624-03-2026
7Беларусы спрачаюцца, як правільна пісаць: «крындж» ці «крынж»01015-02-2026
8Беларускі хор скарыў журы польскага конкурсу «Маю талент» народнай песняй пра Каляды01006-04-2026
9Свірскі звон аказаўся жыровіцкім «Канстанціусам». Гісторык высветліў паходжанне помніка беларускага ліцця з каталіцкім гербам і кірылічнай малітвай01023-06-2026
10Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове01020-04-2026

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.