Выдавецтва «Янушкевіч» адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бестселераў: Джаан Роўлінг «Гары Потэр і Ордэн Фенікса» і «Каляднае парася», Джон Толкін «Хобіт», Анджэй Сапкоўскі «Вядзьмар. Вежа ластаўкі», піша bellit.info.

Выдавецтва дамовілася з праваўладальнікамі і заключыла кантракты, цяпер цягам трох тыдняў неабходна аплаціць ліцэнзіі. Але абаротных сродкаў выдавецтва ў моманце не хапае на такія амбітныя праекты.
«Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы, па народную падтрымку. Нам трэба прыкладна 15 тысяч еўра на ўсе выдаткі, звязаныя з выкупам правоў на гэтыя чатыры выдатныя творы. Далейшыя выдаткі на друк мы збіраемся закрыць з дапамогай папярэдняга заказу. На кошт ліцэнзій уплывае аб’ём твораў, вялічыня запланаванага накладу і, зразумела, іхны высокі статус сусветных бэстсэлераў. Паспяховы збор сродкаў створыць для нас «падушку бяспекі», якая дазволіць без лішніх рызыкаў упэўнена крочыць далей. Калі мы збяром больш за заяўленую суму, грошы пойдуць на новыя праекты, якім таксама патрэбна фінансаванне», — гэткі допіс з’явіўся ў сацсетках выдавецтва.
Да збору могуць далучыцца жыхары Польшчы праз платформу Zrzutka.pl (у пол. злотых). Збор у іншых валютах для жыхароў іншых краін: 4fund.com. А таксама можна данаціць праз платформу Patreon.com.
Абедзве кнігі Дж. К. Роўлінг выйдуць у перакладзе Алены Пятровіч, «Хобіт» Толкіна — у перакладзе Ігара Кулікова. Гэтыя выданні маюць пабачыць свет у 2026 годзе. А «Вядзьмар» у перакладзе Кацярыны Маціеўскай — у 2027 годзе.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Минск раскрыл планы по привлечению ВСУ к ответственности за удар по автобусу с детьми | -5 | 3 | 10-07-2026 |
| 2 | УЕФА аднагалосна вырашыў байкатаваць турніры ФІФА, калі рэалізуюцца планы Інфанціна | 0 | 10 | 30-07-2026 |
| 3 | Сын Віктара Ганчарэнкі будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі | 0 | 10 | 03-08-2026 |
| 4 | AP$ENT стане хэдлайнерам беларускага фестывалю «Летуцень» у Кракаве | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 5 | Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас | 0 | 10 | 19-04-2026 |
| 6 | Польшча ў рамках «Усходняга шчыта» будзе развіваць і «Усходні меч» | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 7 | Самолеты ВС Белоруссии и РФ проведут патрулирование белорусского воздушного пространства | 0 | 0 | 03-05-2023 |
| 8 | Минск направит в международные структуры копии уголовного дела для оценки действий Варшавы | 0 | 0 | 19-12-2021 |
| 9 | Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад кнігі Джаан Роўлінг | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 10 | Минск после выходных планирует озвучить ответные меры на западные санкции | 0 | 0 | 05-12-2021 |