Міністр нацыянальнай абароны Польшчы і віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што Варшава плануе развіваць аперацыю «Усходні меч» як частку праграмы «Усходні шчыт», піша Onet.pl.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski, File
Пра гэта Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай двум гадам рэалізацыі «Усходняга шчыта» — сістэмы ўмацавання ўсходняй мяжы Польшчы.
Па словах міністра, галоўная задача новага элемента — стрымліванне патэнцыйнага праціўніка за кошт магчымасці наносіць далёкія і дакладныя ўдары.
Праграма «Усходні шчыт» ахоплівае не толькі мяжу з Калінінградскай вобласцю Расіі, але таксама ўчасткі мяжы з Беларуссю і Украінай.
Касіняк-Камыш падкрэсліў, што праект ужо перастаў быць выключна польскай ініцыятывай і стаў саюзніцкім праектам. У яго рэалізацыі, у прыватнасці, удзельнічаюць нямецкія сапёры. Паводле слоў міністра, у будучыні да ўмацавання ўсходняга флангу НАТА могуць далучыцца і іншыя краіны.
Важную ролю ў развіцці праграмы адыгрывае еўрапейскі механізм SAFE. Дзякуючы яму да «Усходняга шчыта» ўдалося дадаць амаль 30 новых праектаў. Сярод іх — беспілотныя і антыдронныя сістэмы, тэхналогіі штучнага інтэлекту і сродкі кіберабароны.
Як сцвярджае Касіняк-Камыш, за два гады ў многіх месцах ужо дасягнутая папярэдняя гатоўнасць да аператыўных дзеянняў. На мерапрыемствы па ўмацаванні ўсходняй мяжы Польшча ўжо накіравала каля 10 мільярдаў еўра.
Што тычыцца «Усходняга мяча», то яго асноўным напрамкам стане развіццё сродкаў далёкага і дакладнага паражэння. Міністр заявіў, што Польшчы неабходна больш так званых эфектараў — розных тыпаў дронаў, ракет і іншай вайсковай тэхнікі, здольнай стрымліваць патэнцыйнага праціўніка.
Такім чынам, «Усходні меч» павінен дапоўніць сістэму абарончых умацаванняў «Усходняга шчыта» не толькі фізічнымі перашкодамі і фартыфікацыяй, але і магчымасцю нанесці далёкі дакладны ўдар па патэнцыйнай пагрозе.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Путин вместе с Лукашенко примет участие в мероприятии в рамках военных учений | 0 | 0 | 18-02-2022 |
| 2 | В Польше создали подразделение Минобороны для охраны восточной границы | 0 | 5 | 16-07-2026 |
| 3 | «Янушкевіч» плануе выдаць чатыры сусветныя бестселеры | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 4 | Туск: Польша примет "особые меры" к Белоруссии в случае провокаций на учениях | 0 | 0 | 05-09-2025 |
| 5 | Туск: осенью в Польше пройдут учения «коалиции желающих» | 0 | 5 | 14-07-2026 |
| 6 | Польша примет первые учения «коалиции желающих» по Украине — премьер Туск назвал сроки | 0 | 5 | 14-07-2026 |
| 7 | Польша разместит четыре армейские бригады у границ с РФ и Белоруссией | 0 | 7 | 15-07-2026 |
| 8 | Report: Putin plans armed incursion into Poland to test NATO | -5 | 7 | 03-07-2026 |
| 9 | Путин вместе с Лукашенко поучаствует в мероприятиях по военному сотрудничеству | 0 | 0 | 18-02-2022 |
| 10 | Польша построит на границе с Белоруссией забор высотой 2,5 метра | 0 | 0 | 23-08-2021 |