33‑гадовы мужчына звярнуўся ў міліцыю пасля таго, як пабачыў, што ягоны рахунак у інтэрнэт-банкінгу заблакаваны.

Мужчына расказаў, што ноччу вяртаўся дадому з бара на вуліцы Зыбіцкай, але не змог выклікаць таксі. Кіроўцы не маглі вызначыць яго месцазнаходжанне і адмаўляліся ад заказу.
Тады ён убачыў каля дарогі аўтамабіль, які спыніўся, і папрасіў незнаёмага кіроўцу падвезці яго дадому. Мінчук паабяцаў пазней перавесці грошы за паездку па звычайным тарыфе таксі. Кіроўца пагадзіўся.
Калі яны ўжо пад’ехалі да дома, пасажыр зайшоў са свайго тэлефона ў інтэрнэт-банкінг і папрасіў кіроўцу самому ўвесці нумар яго банкаўскай карты і перавесці аплату.
19‑гадовы кіроўца скарыстаўся з сітуацыі і пералічыў сабе больш за 400 рублёў — значна больш, чым яны папярэдне дамовіліся заплаціць за паездку. Пасля гэтага ён вярнуў тэлефон уладальніку і паехаў.
У міліцыі высветлілі асобу маладога чалавека. Цяпер яму давядзецца кампенсаваць нанесеную шкоду. Да таго ж па факце здарэння завялі крымінальную справу.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам? | 0 | 8.52 | 03-06-2026 |
| 2 | Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі | 0 | 10 | 19-07-2026 |
| 3 | У Мінску таксіст урэзаўся ў маршрутку | 0 | 10 | 14-08-2026 |
| 4 | У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў на хаду | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 5 | Госць з Расіі ў Мінску ўзяў у арэнду машыну — ганяў так, што штрафаў пакінуў ажно на 1215 рублёў | 0 | 15.56 | 31-05-2026 |
| 6 | У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 7 | В Кропивницком сотрудники ТЦК силой вытащили таксиста из автомобиля | 0 | 9.11 | 17-08-2026 |
| 8 | Омич угнал оставленную открытой «Ладу» и съехал на ней в кювет | 0 | 19.41 | 11-08-2026 |
| 9 | Украинец угнал автомобиль военкомата, в котором его хотели везти на медкомиссию | 0 | 0 | 05-09-2025 |
| 10 | "Украинская правда": Миндич выехал с Украины за 4,5 часа до обысков | 0 | 0 | 13-11-2025 |