Сетка BatteryFly запусціла зарадны хаб побач з бізнэс-комплексам «ПОРТ» на вуліцы Шафарнянскай у Мінску. Яго асаблівасць — сістэма кантролю зарадных месцаў, піша Office Life.

На пляцоўцы ўсталявалі дзве станцыі магутнасцю 160 кВт кожная. Адначасова тут могуць заражацца да чатырох аўтамабіляў. Станцыі падтрымліваюць папулярныя тыпы раз’ёмаў: тры GB/T і адзін CCS2.
Пры гэтым на лакацыі запусцілі сістэму кантролю зарадных месцаў: камера распазнае аўтамабілі, якія занялі месца без падключэння да зарадкі. Сістэма аўтаматычна ўключае галасавое папярэджанне. І ў выпадку парушэння даныя перадаюцца ў ДАІ.
Раней анансавалі, што сетка BatteryFly і беларускі вытворца зарадных станцый «Стрым» усталююць 150 зарадных станцый па ўсёй Беларусі. Іх аснасцяць канектарамі не толькі GB/T, але і CCS2, якія характэрны для еўрапейскіх мадэляў электракараў.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Мінску паставілі яшчэ адзін зарадны хаб для электрамабіляў | 0 | 10 | 29-05-2026 |
| 2 | Калі ў Мінску перастануць смярдзець ачыстныя | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 3 | Парушальнікам правілаў паркоўкі ў Мінску больш не будуць класці жоўтыя паперкі на аўто | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 4 | Заплаціў, але ўсё роўна стаў парушальнікам: якія памылкі робяць кіроўцы на платных паркоўках у Мінску | 0 | 10 | 14-06-2026 |
| 5 | Машына як у Сінатры і Пікаса. У Мінску заўважылі вельмі рэдкі рэтра-мерсэдэс на хаду | 0 | 15.26 | 13-08-2026 |
| 6 | У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў на хаду | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 7 | У Беларусі павялічаць колькасць станцый для зарадкі электрамабіляў | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 8 | У Беларусі працягвае расці колькасць электрамабіляў і зарадных станцый | 0 | 10 | 05-08-2026 |
| 9 | Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе | 0 | 10 | 02-07-2026 |
| 10 | У Мінску заўважылі велізарны кібер-уседарожнік, які ўмее разварочвацца як танк | 0 | 10 | 29-07-2026 |